Юрый Мікалаевіч Валеваты () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласці (з 2026).
Біяграфія Нарадзіўся 14 сакавіка 1977 года ў в. Дворышча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Бацька працаваў кіроўцам у саўгасе «Судкова», маці — інжынерам-тэхнолагам на дрэваапрацоўчым камбінаце ў Хойніках«Сила — в корнях и любви к земле». Первый заместитель председателя Гродненского облисполкома Юрий Валеватый — о любви к своему делу и развитии агропромышленности Гродненщины.
Пасля Чарнобыльскай катастрофы разам з бацькамі пераехаў у вёску Стрыгава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, скончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу.
У 1998 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытутЮрия Валеватого представили в должности помощника Президента — инспектора по Гомельской области па спецыяльнасці «Агранамія», пасля чаго прайшоў тэрміновую службу ў войсках сувязі. Кар’еру пачаў памочнікам брыгадзіра паляводчай брыгады у СВК «Свіслач» (Гродзенскі раён), дзе за 12 гадоў вырас да галоўнага агранома. За дасягненні ў галіне двойчы прызнаваўся лепшым аграномам Беларусі і быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У 2012 годзе ўзначаліў СВК «Невяровічы» (Ваўкавыскі раён), а праз паўтара гады ў верасні 2013 года стаў першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2014 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».
У чэрвені 2016 года прызначаны старшынёй Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта.
У красавіку 2021 года прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, курыраваў аграпрамысловы комплекс, лясную гаспадарку, харчовую прамысловасць і зямельныя адносіны.
8 ліпеня 2026 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектарам па Гомельскай вобласціУказ Президента Республики Беларусь от 8 июля 2026 года № 217 «О Ю. Н. Валеватом».
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2012).
Крыніцы
Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці