Карал Пуркіне (; ) — чэшскі жывапісец і мастацкі крытык, прадстаўнік рэалізму.
Біяграфія Сын Я. Э. Пуркіне. Вучыўся ў Брэслаў у Г. Кёніга, Пражскай АМ (з 1851), Мюнхене (1854—55), майстэрні Т. Кутора ў Парыжы (1856). Зазнаў уплывы Г. Курбэ і А. Мантычэлі. Працаваў у галіне партрэта, нацюрморта, бытавога жанра.
Творы адметныя псіхалагічнай пераканаўчасцю вобразаў, імкненнем да ўвасаблення матэрыяльнасці прадметнага свету абагульненай, пастознай манерай пісьма: «Нацюрморт са збанам» (і851), «Аўтапартрэт з палітрай і пэндзлем» (1856), «Булонскі лес», «У даліне» (абодва 1857), партрэты сям’і Ворлічака (1859—60) і каваля Іеха («Каваль-палітык», 1860), «Фазаны» (1861), «Партрэт дзяцей мастака» (1867—68) і інш. Аўтар ілюстрацый да кніг «Дон-Кіхот» М. Сервантэса (1868, з К. Манэсам) і «Вільгельм Мейстэр» І. В. Гётэ (1868). У 1860-я г. пісаў крытычныя артыкулы, скіраваныя супраць акадэмізму.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі Чэхіі