А́нтанін Мацэна́ўэр (; 11 верасня 1823, Горні Мошценіцэ, Аўстрыйская імперыяMatriční záznam o narození a křtu farnost Horní Moštěnice — 4 снежня 1893, Брно, Аўстра-Венгрыя) — чэшскі славіст, балтыст, мовазнавец.
Біяграфія Вывучаў права ў Оламаўцы, Вене, Львове. Пасля кароткай юрыдычнай практыкі прысвяціў сябе параўнальнай лінгвістыцы, асабліва славянскім мовам. Працаваў часовым прафесарам чэшскай мовы ў краявой акадэміі ў Брно і перакладчыкам у Мараўскай губерні, пасля чытаў лекцыі па нямецкай мове ў Нямецкім тэхнічным універсітэце ў Брно. З 1852 года выкладаў чэшскую мову, літаратуру і гісторыю ў Першай нямецкай гімназіі ў Брно, з 1890 — член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў.
Выбраныя працы Cizí slova ve slovanských řečech (V Brně, Nákladem Matice moravské, V kommissí kněhkupcův Karla Winikera v Brně, Dr. Gregra & Ferd. Dattla v Praze, 1870) Cizí slova ve slovanských řečech (Leipzig, Zentralantiquariat der Deutschen Demokratischen Republik, 1973) Beiträge zur Kunde der altpreußischen Sprache (Praha, Nakladatelství Lidové noviny, 2009)
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўцы Чэхіі