Дар'я Сяргееўна Вярэніч (; нар. 18 верасня 2006, Гомель, Беларусь) — беларуская гімнастка. Спартсмен–інструктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія Нарадзілася 18 верасня 2006 года ў горадзе Гомель (Беларусь).

Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У 8 гадоў пачала займацца мастацкай гімнастыкай. Трэніравалася пад кіраўніцтвам трэнера Вікторыі Віктараўны Унучкінай у Гомелі.

У 2020 годзе пераехала ў Мінск, каб трэніравацца ў Рэспубліканскай дзяржаўнай школе алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам трэнераў Ірыны Юр'еўны Ляпарскай і Юліі Алегаўны Бічун-Камаровай. Праз год стала чэмпіёнкай краіны па мнагабор'і сярод юніёраў.

У 2024 годзе Дар'я заваявала залатыя медалі ў практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай на Кубку Басфора ў Стамбуле (Турцыя). Пазней, у чэрвені, яна заваявала бронзавы медаль у камандных спаборніцтвах на Гульнях БРІКС 2024 у Казані (Расія).

З'яўляецца сярэбраным прызёрам Кубка Беларусі і чэмпіёнкай краіны сярод юніёраў (2021). Удзельніца міжнародных спаборніцтваў.

У 2025 годзе Дар'я дэбютавала на Кубку свету ў Ташкенце (Узбекістан). У 2025 годзе дэбютавала ў чэмпіянаце Італіі і разам з камандай на адным з этапаў заняла другое месца.

У 2026 годзе заваявала залаты медаль у мнагабор'і на турніры Gymnastik International у Фельбах-Шмідэн (Германія). Яна ўдзельнічала ў Кубку свету ў Сафіі (Балгарыя). З 10 па 12 красавіка ўдзельнічала ў Кубку свету ў Ташкенце. У маі выступіла на Кубку Еўропы ў Баку і заваявала сярэбраны медаль у практыкаваннях з булавамі і бронзавы — у практыкаваннях з абручом.

5 ліпеня 2026 года — Дар'я Вярэніч і Аліна Гарнасько сталі прызёрамі клубнага чэмпіянату Іспаніі па мастацкай гімнастыцы.

Спартыўная кар'ера

Сярэбраны прызёр міжнароднага турніру на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач (2020) у камандным заліку. Чэмпіёнка Беларусі (2021) сярод юніёрак у мнагабор'і, у практыкаванні са стужкай. Бронзавы прызёр адкрытага Кубка Беларусі (2023). Бронзавы прызёр Гульняў БРІКС (2024) у камандным заліку. Сярэбраны прызёр «Гран-пры» «Нябесная грацыя» — 2024. Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (2024). Прызёр фінальнага этапу Кубка наймацнейшых спартсменаў па мастацкай гімнастыцы ў Маскве (2025).

Дасягненьне

Ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «Адкрыццё» (2026, Гомель).

Крыніцы

Спасылкі

Официальный Телеграм-канал Дарьи Веренич. Гомельчанка — в числе звёзд белорусской художественной гимнастики. Гомельские ведомости. Катэгорыя:Гімнасткі (мастацкая гімнастыка) Беларусі

Студентка БГУФК Дарья Веренич завоевала медали на Кубке Европы по художественной гимнастике. Белорусская гимнастка Дарья Веренич завоевала четыре золота на турнире в Баку. Гимнастка Веренич завоевала бронзу финала Кубка сильнейших в многоборье. БелТА.