П’ер Кюры (; ) — французскі фізік, адзін з першых даследчыкаў радыеактыўнасці, член Французскай Акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (разам з Антуанам Бекерэлем і Марыяй Складоўскай-Кюры — 1903). Аўтар закона Кюры.
Біяграфія Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1877 годзе, дзе і працаваў у 1878—83 гадах і з 1904 года (прафесар), у 1883—1904 гадах — у Школе фізікі і хіміі. Навуковыя працы па фізіцы крышталёў, магнетызме і радыеактыўнасці. Разам з братам Жакам Кюры адкрыў з’яву п’езаэлектрычнасці (1880), у 1884—95 гадах выканаў шэраг даследаванняў па сіметрыі крышталёў і магнітных уласцівасцях рэчываў (Закон Кюры — Вейса, закон Кюры, пункт Кюры). З жонкай Марыяй Складоўскай-Кюры адкрыў хімічныя элементы палоній і радый у 1898 годзе, даследаваў уласцівасці радыеактыўных рэчываў і дзеянне радыеактыўнага выпрамянення. У іх гонар названы адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў кюры і хімичны элемент кюрый.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Постаці радыебіялогіі Катэгорыя:Фізікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Загінулі ў транспартных здарэннях Катэгорыя:Пахаваныя ў парыжскім Пантэоне Катэгорыя:Крышталёграфы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві Катэгорыя:Ахвяры няшчаснага выпадку Катэгорыя:Асобы на марках