Арцемій Уладзіміравіч Арцыхоўскі (; ) — расійскі археолаг-славіст і гісторык. Доктар гістарычных навук (1940), член-карэспандэнт АН СССР (1960). Прафесар МІФЛІ, з 1939 года загадчык кафедры археалогіі МДУ. Заснавальнік і кіраўнік Наўгародскай археалагічнай экспедыцыі (1932—1962). Асноўнае кола навуковых інтарэсаў — славяна-руская археалогія, наўгародскія і маскоўскія старажытнасці. Вядомы як першаадкрывальнік, першы выдавец і каментатар берасцяных грамат.

Крыніцы

Катэгорыя:Археолагі СССР