Багуслаў Гізберт-Студніцкі (польск. Bogusław Michał Gizbert-Studnicki, 18 лістапада 1682, Літва — 7 лютага 1730, Рым) - дзеяч каталіцкай царквы, езуіт, драматург. Duchowieństwo i świątynie na Ziemi Wileńskiej od XV w. do 1945 roku / opracował Mieczysław Jackiewicz. Bydgoszcz : Towarzystwo Milośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2009. - S. 103.Encyklopedia ziemi Wileńskiej. T. 2, Literatura ziemi Wileńskiej od XVI w. do 1945 r. Bydgoszcz : Towarzystwo Miłośników Wilna i Ziemi Wileńskiej, 2004. S. 79.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У 1701 уступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. Прафесар рыторыкі ў Вільні (1714—16) і Слуцку (1716—17, 1718—20), філасофіі ў Вільні (1720—23), тэалогіі і кананічнага права ў Варшаве (1723—25) і Вільні (1725—26). З 1726 пастулатар у справе беатыфікацыі Андрэя Баболі ў Рыме.

Аўтар панегірыкаў, тэатральных п'ес: Maeror in mero affuso sanguine temperatus (1715), Status... in coelum (1715), Alexander super mensa debellatus (1716).

У рукапісах пакінуў лекцыі па філасофіі і тэалогіі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Езуіты Катэгорыя:Віленская езуіцкая акадэмія Катэгорыя:Памерлі ў Рыме Катэгорыя:Тэолагі Катэгорыя:Тэолагі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Езуіцкая адукацыя Катэгорыя:Драматургі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі