Міжнародныя выставы, або Сусветныя выставы, або Сусветныя кірмашы — гэта буйныя выставы, якія з 1851 года арганізуюцца ў розных краінах, каб паказаць карціну эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і тэхнічнага развіцця. Гэтыя выставы ўзніклі на аснове нацыянальных выстаў, якія арганізоўваліся пачынаючы з 1756 года. Яны павінны былі адлюстроўваць універсальнае чалавецтва ў тагачасную эпоху. Выставы арганізуюцца Міжнародным бюро выстаў (BIE). Аднак краіны маюць права арганізоўваць уласныя выставы і без дазволу.

Часта пасля сусветных выстаў заставаліся будынкі або творы мастацтва, як, напрыклад, Эйфелева вежа ў Парыжы, Атоміум у Бруселі або Крыштальны палац (1851—1936) у Лондане.

Вядомыя выставы Токіа (Японія), 1867. Праходзіла ў Парк Уэна. Сусветная выстава ў Парыжы (1867). Centennial Exposition, першая афіцыйная міжнародная выстава ў ЗША, праходзіла ў Філадэльфіі, Пенсільванія, з 10 мая па 10 лістапада, 1876 года. Сусветная выстава (1878) у Парыжы, святкавала аднаўленне Францыі пасля Франка-прускай вайны 1870 года. Сусветная выстава ў Парыжы (1889). Была завершана пабудова Эйфелевай вежы. Сусветная Калумбава выстава 1893 года, Чыкага. Сусветная выстава ў Парыжы (1900). Манрэаль (Канада), 1967. З больш чым 50 мільёнамі наведвальнікаў яна з’яўляецца самай паспяховай міжнароднай выставай у гісторыі. Expo 2000, Гановер, Германія Сусветная выстава (2010)

Поўны спіс міжнародных выстаў 1851 — Лондан, Англія 1853 — Нью-Ёрк, ЗША і Дублін, Ірландыя 1855 — Парыж, Францыя 1862 — Лондан, Англія 1867 — Парыж, Францыя 1873 — Вена, Аўстрыя 1874 — Дублін, Ірландыя 1876 — Філадэльфія, ЗША 1878 — Парыж, Францыя 1880 — Мельбурн, Аўстралія 1883 — Амстэрдам, Нідэрланды 1884 — Новы Арлеан, ЗША 1885 — Антверпен, Бельгія 1886 — Лондан, Англія 1887 — Амстэрдам, Нідэрланды 1888 — Глазга, Шатландыя; Мельбурн, Аўстралія і Барселона, Каталонія 1889 — Парыж, Францыя 1893 — Чыкага, ЗША 1894 — Сан-Францыска, ЗША 1895 — Атланта, ЗША 1896 — Ніжні Ноўгарад, Расія (Всероссийская выставка, Усерасійская выстаўка) 1897 — Брусель, Бельгія 1900 — Парыж, Францыя 1901 — Нью-Ёрк, ЗША 1904 — Сент-Луіс, Луізіяна, ЗША 1905 — Льеж, Бельгія 1906 — Мілан, Італія 1907 — Дублін, Ірландыя (тады Вялікабрытанія) і Хэмптан-Роўдс, ЗША 1909 — Сіэтл, ЗША 1910 — Брусель, Бельгія 1911 — Турын, Італія 1913 — Гент, Бельгія 1915 — Сан-Францыска, ЗША 1916 — Сан-Дыега, ЗША 1922 — Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія 1924 — Уэмблі, Англія 1925 — Парыж, Францыя 1926 — Філадэльфія, ЗША 1929 — Барселона і Севілья, Іспанія 1930 — Антверпен і Льеж, Бельгія 1931 — Парыж, Францыя 1933 — Чыкага, ЗША 1935 — Брусель, Бельгія 1937 — Парыж, Францыя 1939 — Нью-Ёрк і Сан-Францыска, ЗША 1958 — Брусель, Бельгія 1962 — Сіэтл, ЗША (Century 21 Exposition) 1964 — Нью-Ёрк, ЗША 1967 — Манрэаль, Канада 1970 — Осака, Японія 1974 — Спакан, ЗША 1975 — Акінава, Японія 1982 — Ноксвіл (Тэнэсі), ЗША 1984 — Новы Арлеан, ЗША (Louisiana World Exposition) 1985 — Цукуба, Японія 1986 — Ванкувер, Канада 1988 — Брысбен, Аўстралія 1992 — Севілья, Іспанія 1992 — Генуя, Італія 1993 — Тэджон, Паўднёвая Карэя 1998 — Лісабон, Партугалія 2000 — Гановер, Германія 2005 — Нагоя (Нагакутэ і Сэта), Японія 2008 — Сарагоса, Іспанія 2010 — Шанхай, Кітай 2012 — Ёсу, Паўднёвая Карэя 2015 — Мілан, Італія 2017 — Астана, Казахстан 2020 — Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (праз пандэмію каранавіруса адкладзена да 2021 года) 2025 — Осака, Японія

Цікавыя факты У Нью-Ёрку падчас урачыстасцяў Свята польскага салдата на ваеннай Сусветнай выставе 18 жніўня 1940 года ўдзельнічаюць каля 15 тысяч чалавек, у тым ліку 2 тысячы уніфармаваных былых салдат польскай і амерыканскай армій. 19 кастрычніка пачаўся двухдзённы Польскі фестываль.

Катэгорыя:Спісы