Раман Яўгенавіч Канаплёў () — рускі пісьменнік, публіцыст, журналіст і палітычны аналітык. Аўтар мастацкай прозы, публіцыстычных і экспертна-аналітычных матэрыялаў. З 1990-х гадоў супрацоўнічаў з расійскімі і прыднястроўскімі сродкамі масавай інфармацыі, асвятляў грамадска-палітычныя працэсы на постсавецкай прасторы.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і інжынераў. У 1978 годзе пераехаў з сям’ёй у Днястроўск (Малдаўская ССР), дзе скончыў школу. У 1992 годзе вярнуўся ў Расію.
У 1996 годзе скончыў Міжнародны інстытут эканомікі і права ў Маскве па спецыяльнасці «Канстытуцыйнае права». У 2003 годзе скончыў Бранскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
У 1997—1999 гадах быў лідарам і выканаўцам рок-гурта «Волшебная Гора» (Бранск), у складзе якога выступаў у Расіі, Украіне, Малдове, браў удзел у рэгіянальных музычных фестывалях («Жалезны Марш», «Аскольская Ліра») і канцэртах незалежнага року. Гісторыя стварэння і дзейнасці гурта апісаны ў аўтабіяграфічным рамане Р. Канaплёва «Евангелле ад экстрэміста».
З 2013 года пражывае ў Партугаліі, дзе займаецца літаратурнай, аналітычнай і музычнай дзейнасцю.
Грамадская дзейнасць У пачатку 1990-х гадоў удзельнічаў у расійскіх апазіцыйных і грамадзянскіх рухах. Падчас канстытуцыйнага крызісу 1993 года быў сярод абаронцаў Дома Саветаў Расіі.
У наступныя гады ўдзельнічаў у грамадскіх і аналітычных ініцыятывах у Расіі і Прыднястроўі.
У 2000 годзе балатаваўся ў дэпутаты Бранскай абласной думы.
Журналісцкая і аналітычная дзейнасць З канца 1990-х гадоў рэгулярна публікаваўся ў расійскіх СМІ: «АПН», «Русский журнал», а таксама на платформе «Русская идея».
Быў экспертам аналітычнай сеткі «Кремль.org».
Дзейнасць у Прыднястроўі Супрацоўнічаў з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі, быў калумністам газеты «Днестровский курьер» (2002—2007), вёў праграму на Радыё Прыднястроўя.
У 2004 годзе стварыў інфармацыйнае агенцтва «Лента ПМР», якое ўзначальваў да 2008 года.
У 2009—2017 гадах — уладальнік і галоўны рэдактар рэгіянальнага інфармацыйнага агенцтва «Днестр». Агенцтва згадвалася ў шэрагу міжнародных аналітычных дакладаў.
У 2010 годзе быў апублікаваны аналітычны даклад «Прыднястроўе будучыні: ліберальная эканоміка, свабода і бяспека».
Літаратурная творчасць Аўтар раманаў «Евангелле ад экстрэміста» (2005), «Дромаманія» (2011), «Паражэнне» (2013).
Аўтар цыкла падарожных нататак «Нарвежскія сшыткі».
Эміграцыя У пачатку 2010-х гадоў зазнаў ціск у сувязі з дзейнасцю незалежных СМІ ў Прыднястроўі. У 2012 годзе пакінуў рэгіён, у 2013 годзе пераехаў у Партугалію, грамадзянства якой атрымаў у 2019 годзе.
З 2021 года — аранжыроўшчык і прадзюсар інды-праекта Bering Hotel.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Палітычныя аналітыкі Катэгорыя:Удзельнікі абароны Дома Саветаў (1993)