, размешчаны на тэрыторыі кампуса універсітэта Васэда ў раёне Сіндзюку ў Токіа, уяўляе сабой сад змешанага тыпу — часткова ў японскім, часткова ў заходнім стылі. Яго плошча складае каля 3000 .
Першапачаткова сад быў рэзідэнцыяй клана Іі і роду Мацудайра. У 1884 годзе Окума Сігэнобу, заснавальнік універсітэта Васэда, перабудаваў яго ў модным у той час напаўзаходнім стылі. У цэнтры сада быў разбіты вялікі газон, а па перыметры ўладкаваны стаўы і штучныя пагоркі. Таксама былі ўсталяваны цяпліцы, у якіх спадар Окума вырошчваў першыя ў Японіі дыні. Пасля яго смерці сад быў падораны універсітэту Васэда. У 1945 годзе сад моцна пацярпеў у выніку амерыканскіх бамбардзіровак, але пасля вайны ён быў адноўлены і ў цяперашні час з'яўляецца месцам адпачынку студэнтаў.
Тут ёсць ручай з карпамі, ставы, квітучыя расліны і сцежкі для прагулак, уздоўж якіх размешчаны старадаўнія ліхтары, невялікія каменныя пагады і статуі. Сад упрыгожвае паменшаная копія карэйскага звона «Сётоку-Даёу-Сінкё», падораная Асацыяцыяй карэйскіх выпускнікоў да стагоддзя ўніверсітэта.
Сад Окума размешчаны ў 5 хвілінах хады ад станцыі метро Васэда. Адкрыты для наведвання з 11:00 AM да 4:00 PM па панядзелках, аўторках, чацвяргах і пятніцах падчас навучальных семестраў з красавіка па снежань. Зачынены ў дажджлівыя дні.
Галерэя
Спасылкі Waseda Weekly (англ.) Waseda University (англ.)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1884 годзе ў Японіі Катэгорыя:Сады і паркі Токіа Катэгорыя:Універсітэт Васэда Катэгорыя:Японскі сад