Ю́рый Васі́левіч Грыбо́ўскі (; нар. 1979, в. Забрэззе, Валожынскі раён) — беларускі і польскі гісторык, прафесар, доктар габілітаваны. Даследчык ваеннай, палітычнай і рэлігійнай гісторыі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XX стагоддзі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1979 годзе ў вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

У 2001 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2004 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ІГ НАНБ). У 2001—2005 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у ІГ НАНБ у Мінску.

Першая апублікаваная праца «Забытыя жаўнеры Польскага войска ў час Другой сусветнай вайны» (у суаўтарстве, Мінск, 2003). У 2005 годзе абаронена кандыдацкая дысертацыя «Беларусы ў польскіх узброеных фарміраваннях у гады другой сусветнай вайны» (зацверджана 5.4.2006)Беларусы ў польскіх узброеных фарміраваннях у гады другой сусветнай вайны: дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук: абаронена 2005: зацверджана 05.04.06: 07.00.02 / Грыбоўскі Юрый Васільевіч. — Мінск, 2005. — 145, л.. Потым выйшла манаграфія «Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях 1918—1945» (Санкт-Петербург, 2006).

Пераехаў у Польшчу. У 2007 годзе на гістарычным факультэце Варшаўскага ўніверсітэта паспяхова абараніў дысертацыю і атрымаў навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне гісторыі. У 2007—2008 гадах працаваў выкладчыкам ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве.

З 2008 года перайшоў на працу на факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы), пачаў працаваць як ад’юнкта, пазней стаў прафесарам даследча-дыдактычнай групы. У 2012 годзе ў Інстытуце палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук яму была прысуджана ступень доктара габілітаванага ў галіне гісторыі.

У Варшаўскім ўніверсітэце заняў пасаду старшыні Навуковай рады Інстытута міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Адначасова галоўны рэдактар навуковага часопіса «Przegląd Środkowo-Wschodni» і каардынатар па маніторынгу кар’ер выпускнікоў.

Навуковая дзейнасць У цэнтры даследчыцкіх інтарэсаў Юрыя Грыбоўскага знаходзіцца ваенная і палітычная гісторыя краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў XX стагоддзі. Ён спецыялізуецца на вывучэнні польска-беларускіх адносін, гісторыі беларускага нацыянальнага руху і эміграцыі на Захадзе пасля 1945 года, а таксама даследуе этнічныя канфлікты. Асобным напрамкам яго навуковай працы з’яўляецца рэлігійная гісторыя рэгіёна, у прыватнасці, мінуўшчына Праваслаўнай царквы.

Сябра Польскага гістарычнага таварыства і Таварыства аматараў гісторыі.

У 2023 годзе ў Беластоку прайшла прэзентацыя манаграфіі Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску. 1919—1947 гг.». Кніга выйшла ў Беластоку, дзякуючы падтрымцы Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы і Фонда Kamunikat.org.

Узнагароды Медаль «Pro Memoria» (2005). Прэмія «KLIO» ў катэгорыі навуковай манаграфіі (2007). Узнагарода штотыднёвіка «Polityka» для маладых навукоўцаў у рамках стыпендыяльнай акцыі «Застаньцеся з намі» (2008). Стыпендыя Міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы для выдатных маладых навукоўцаў (2012).

Працы

Grzybowski, J. Białorusini i Ukraińcy w Armii Polskiej we Francji (1939—1940) Grzybowski J.Białorusini w polskich regularnych formacjach wojskowych w latach 1918—1945. Warszawa 2007. Grzybowski J.Pogoń między Orłem Białym, Swastyką i Czerwoną Gwiazdą. Białoruski ruch niepodległościowy w latach 1939—1956, Warszawa 2011. Grzybowski J.Polskie Prawosławie na terytorium Bliskiego Wschodu, Afryki, Indii i Meksyku podczas Drugiej wojny światowejCerkiewny Wiestnik" 2011, nr 4; 2012, nr 1, 2011 Grzybowski J. Mianowanie wojskowego biskupa prawosławnego w Polskich Siłach Zbrojnych na Zachodzie w 1943 roku // Europa Środkowo-Wschodnia w perspektywie interdyscyplinarnej, red.: J. Getka, J. Grzybowski, R. Kramar, Warszawa, 2015 Grzybowski J. Mianowanie wojskowego biskupa prawosławnego w Polskich Siłach Zbrojnych na Zachodzie w 1943 rokuEuropa Środkowo-Wschodnia w perspektywie interdyscyplinarnej, red.: J. Getka, J. Grzybowski, R. Kramar, Warszawa, 2015 Grzybowski J. Między Rusią a Polską: Litwa. Od Wielkiego Księstwa Litewskiego do Republiki Litewskiej / pod redakcją naukową Jerzego Grzybowskiego i Joanny Kozłowskiej. — Warszawa : Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2015. — 335 с. — (Druga Europa; t. 7) Grzybowski J. W służbie Rzeczypospolitej. Duszpasterstwo wojskowe wyznania prawosławnego w Wojsku Polskim w latach 1919—1949. Warszawa 2016 Grzybowski J.Да гісторыі беларускага душпастырства рыма-каталіцкага веравызнаньня ў лягерох DP на тэрыторыі Нямеччыны (1945—1951 гг.) // «Запісы БІНіМ» 2016, t. 38, , 2016* Grzybowski J. Władze RP na uchodźstwie wobec sytuacji Kościoła prawosławnego w kraju w latach 1939—1951 // Europa Środkowo-Wschodnia. Doświadczenia i tradycje, red.: M. Brzezińska. Warszawa 2016 Grzybowski J.Działalność duszpasterska arcybiskupa Sawy (Sowietowa) i biskupa Mateusza (Siemaszki) jako ordynariuszy uchodźców polskich wyznania prawosławnego w Wielkiej Brytanii po II wojnie światowej // Studia Polonijne, 2016. Grzybowski Ukraińcy w Polskich Siłach Zbrojnych na Zachodzie podczas II wojny światowej: zarys problemu. Grzybowski Żołnierskie drogi ks. kapelana Grzegorza Kuryłasa Grzybowski J. Беларускае праваслаўнае жыццё ў Генерал-губернатарстве (1940—1944) // Acta Albaruthenica, 2018 Grzybowski J. Między Konstantynopolem a Moskwą. Kwestia autokefalii Kościoła prawosławnego w Polsce w latach 1939—1948 // Polska. Sąsiedztwo bliższe i dalsze. Różne punkty widzenia, 2019 Viachaslau Shved, Jerzy Grzybowski, Historia Białorusi od czasów najdawniejszych do roku 1991, Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 2020. Grzybowski J. W kraju i na obczyźnie. Kapelani wojskowi wyznania prawosławnego w armii II Rzeczypospolitej i Polskich Siłach Zbrojnych na Zachodzie. Warszawa 2021. Grzybowski, Jerzy. Arcybiskup generał brygady Sawa (Sowietow) 1898—1951: duszpasterz, żołnierz, obywatel. Warszawa, 2021. Grzybowski J. Stosunki polsko-białoruskie w latach 1919—1921. Udział Białorusinów w wojnie z bolszewicką Rosją po stronie Polski // 1920 rok — wojna światów. T. 2. Europa wobec wojny polsko-bolszewickiej, red.: E. Kowalczyk i K. Rokicki, Warszawa, 2023. Беларусы й Польская праваслаўная царква на чужыне падчас Другой сусьветнай вайны і ў паваенны час // Запісы БІНіМ, t. 42, 2022 Grzybowski J. W poszukiwaniu własnej tożsamości religijnej. Organizacja życia religijnego uchodźców — Białorusini w Niemczech Zachodnich w latach 1945—1951 // W poszukiwaniu tożsamości Europy Środkowo-Wschodniej. Tom jubileuszowy z okazji dwudziestolecia Katedry Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego, 2022 Grzybowski J.Duchowieństwo i wierni prawosławnych diecezji grodzieńsko-nowogródzkiej i wileńsko-lidzkiej w przededniu wybuchu II wojny światowej // «Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej», nr 17, s. 3 — 33, 2024 Grzybowski J.Status and Prospects for Research on Relations of the Polish Autocephalous Orthodox Church with Polish Civilian and Military Administration, in Connection with The Situation Before and During the Polish September Campaign of 1939 //«Res Historica», 2024, nr 58, s. 267—284. Grzybowski J. Беларусы ў Польскім Войску, 1919—1947 гг. Беласток, 2023.

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Дактары габілітаваныя Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве Катэгорыя:Выкладчыкі гістарычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута міжкультурных даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі часопіса «Przegląd Środkowo-Wschodni» Катэгорыя:Члены Таварыства аматараў гісторыі