Тэран Эджэртан (англ.: Taron Egerton; нар. 10 лістапада 1989, Бэркенхэд, Англія) — валійскі акцёр англійскага паходжання. Пасля заканчэння Каралеўскай Акадэміі драматычнага мастацтва выступаў у тэатральных пастаноўках, перш чым атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы галоўнай ролі маладога шпіёна ў камедыйных баевіках «Kingsman: Сакрэтная служба» (2014) і «Kingsman: Залатое кола» (2017). Таксама Эджэртан займаецца агучваннем і ўдзельнічаў у мультыплікацыйных праектах, у тым ліку ў франшызе «Спявай» (з 2016 года) і серыяле «» (2019).
Біяграфія Эджэртан нарадзіўся 10 лістапада 1989 года ў горадзе Бэркенхэд. Яго маці працавала ў сацыяльных службах, а бацька кіраваў невялікай гасцініцай побач з Ліверпулам; абодва паходзяць з гэтага рэгіёна. У акцёра ёсць дзве малодшыя зводныя сёстры.
Нягледзячы на тое, што Тэран нарадзіўся ў Англіі і мае англійскія карані, ён лічыць сябе валійцам «да мозга касцей» і свабодна валодае як валійскай, так і англійскай мовамі.
Фільмаграфія
Кіно ГодНазва20142015Kingsman: Сакрэтная служба2016Спявай2017Kingsman: Залатое кола201820192021Спявай 220232024202520262027TBA
Тэлебачанне Год Назва 2013 2014 2018 2019 2019-2020 2022 2025
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:Кінаакцёры Англіі Катэгорыя:Акцёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэатра Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Вялікабрытаніі