Брацкая магіла — ваеннае пахаванне, знаходзіцца ў цэнтры в. Лявонава (Шумілінскі раён).
Тут пахаваны салдаты і партызаны, якія загінулі ў 1941 г. і ў чэрвені 1944 г. пры вызваленні Шумілінскага (Сіроцінскага) раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Воінскае пахаванне ўяўляе сабою архітэктурную кампазіцыю, якая выканана ў стылі сацрэалізму. У 1965 г. на брацкай магіле ўсталяваны тыповы абеліск.
Спасылкі
heritage.gov.by
Катэгорыя:Брацкія магілы Шумілінскага раёна Катэгорыя:Лявонава (Шумілінскі раён)