Гета ў Баеве (лета — кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Баева Зарубскага сельсавета Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Гісторыя Вёска Баева была занятая нямецкімі войскамі 17 ліпеня 1941 года.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, у Баеве акупанты арганізавалі гета. Дзясяткі баеўскіх габрэяў да таго моманту трапілі ў шэрагі Чырвонай Арміі, а тыя, што засталіся і не паспелі эвакуявацца — прыкладна 200 чалавек — жылі кампактна на адной вуліцы, таму пры стварэнні гета нацыстам не спатрэбілася нікога перасяляць.
Вязняў абрабавалі і выкарыстоўвалі на прымусовых работах.
У першых чыслах кастрычніка 1941 года (вясной 1942 года) у Баеве прыехалі гестапаўцы з Горацкага раёна. Яўрэяў сабралі і калонай павялі за раку Мярэя. Там у супрацьтанкавым рове непадалёк ад вёскі Пахомава іх расстралялі пры ўдзеле калабарантаў.
Змаглі выратавацца толькі некалькі чалавек: Навум Эйдлін, які адсутнічаў падчас расстрэлу ў вёсцы, яго дачка Лізавета і дзве малалетнія ўнучкі Люба і Ліда.
Памяць Загінулым яўрэям вёскі ўсталяваны помнік.
Крыніцы
Літаратура
БаеваКатэгорыя:Гісторыя Дубровенскага раёна