Вялікі аятала Сеед Алі Хасейні Хаменеі (, ; ) — іранскі рэлігійны, духоўны, дзяржаўны, палітычны, ваенны і грамадскі дзеяч. Вышэйшы кіраўнік (Рахбар) Ірана (1989—2026), Прэзідэнт Ірана (1981—1989), адзін з бліжэйшых паплечнікаў заснавальніка Ісламскай Рэспублікі Іран Рухалы Хамейні.

Біяграфія Нарадзіўся 19 красавіка 1939 года ў Мешхедзе.

Атрымаў духоўную адукацыю ў гарадах Мешхед, Кум (Іран) і Неджэф (Ірак). За ўдзел у антышахскім руху ў 1960—70-я гады 6 разоў быў арыштаваны. Удзельнік Іранскай рэвалюцыі (1978—79), паплечнік Р. М. Хамейні. У 1979—80 гады член Ісламскага рэвалюцыйнага савета, намеснік міністра абароны, камандуючы «Корпусам абаронцаў Ісламскай рэвалюцыі». У 1981—89 гады Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран, з 1989 яе духоўны лідар (Рахбар) і фактычны правіцель.

Загінуў 28 лютага 2026 года ў выніку авіяўдару па яго рэзідэнцыіАбавязкі Вярхоўнага лідара Ірана будзе выконваць кіруючы савет — zviazda.by пры атаках Ізраіля і ЗША. Ахвярамі нападаў таксама сталі яго дачка, зяць, унука і ятроўка. У Іране былі аб’яўлены 40-дзённая жалоба і непрацоўны тыдзеньIRNA: вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменэі загінуў — belta.by. Пахаваны 9 ліпеня 2026 года ў Мешхедзе.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі