Міхаіл Аляксандравіч (у манастве Мацвей; ) — князь мікулінскі (1339–1365), вялікі князь цвярскі (1365–1367, 1367–1399); рускі праваслаўны святы.

З цвярскіх Рурыкавічаў. Сын Аляксандра Міхайлавіча. Малодшы брат Усевалада Аляксандравіча. Бацька Івана Міхайлавіча. Зяць вялікага князя ніжагародскага Канстанціна Васільевіча, сваяк вялікага князя ўладзіміраўскага Дзмітрыя Іванавіча Данскога, швагер вялікага князя літоўскага Альгерда. Ахрышчаны архіепіскапам Наўгародскім Васілём Калікай.

Крыніцы

Катэгорыя:Князі мікулінскія Катэгорыя:Князі цвярскія