Котсуалд-Хілс, або Котсуалдс () — града ўзгоркаў у Вялікабрытаніі, паўночна-заходняе апраўленне Лонданскага басейна. Размешчана ў заходняй частцы цэнтральнай Англіі, пераважна на тэрыторыі графстваў Оксфардшыр і Глостэршыр. Котсуалд-Хілс распасціраюцца з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж левабярэжжа ракі Северн прыблізна на 100 км. На ўсходніх схілах бяруць пачатак Тэмза і яе прытокі.

Найвышэйшы пункт — Кліў-Хіл (330 м), размешчаны за 4 км на поўнач ад Чэлтнема. Града складзена вапнякамі, пясчанікамі і мергелямі. Катэгорыя:Геаграфія Англіі