Дэвід Ліндан Лэмі (; нар. 19 ліпеня 1972, Лондан) — брытанскі юрыст і палітык. Намеснік прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, лорд-канцлер і міністр юстыцыі Вялікабрытаніі ад 5 верасня 2025 года. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі з 5 ліпеня 2024 г. па 5 верасня 2025 г.. Член Лейбарысцкай партыі, з’яўляецца членам парламента ад Тотэнхэма з 2000 года, калі перамог на дадатковых выбарах. Раней займаў розныя малодшыя міністэрскія пасады пры Тоні Блэры і Гордане Браўне з 2002 па 2010 год.