Ганна Федасееўна Сабачка-Шостак (; ) — украінскі майстар дэкаратыўнага жывапісу.
Біяграфія Ганна Сабачка нарадзілася 15 снежня 1893 года ў вёсцы Скопцы (цяпер вёска Весялінаўка) пад Кіевам у сям’і бедных сялян. Хадзіла ў школу толькі два гады, пасля прыйшлося працаваць на палях у заможных сялян. Ганна з самага дзяцінства зраднілася з кветкамі, яна іх вельмі любіла, адчувала, і нават не рвала іх. Дзіцячае захапленне роспіс па тканіне ператварылася ў прафесію. У 1910 годзе адна прыхільніца народнай творчасці А. У. Сяміградава заўважыла талент маладой дзяўчыны, і вылучыла ёй пакой пад майстэрню, а затым пазнаёміла з мастачкай Яўгеніяй Прыбыльскай. Пад яе ўплывам і дапамогай Аляксандры Экстэр у 1910 годзе перайшла ад традыцыйнага народнага роспісу да дэкаратыўнай графікі, працавала ў тэхніцы акварэлі і гуашы. Яе дынамічныя кампазіцыі, асіметрычныя па форме, з адвольным, поўным фантазіі малюнкам раслінна-кветкавых матываў птушак, з буяным каларытам. У сваіх кампазіцыях яна здолела перадаць радасць і смутак душы, прыгажосць прыроды, любоў да Радзімы і людзей. У 1930-я гады па яе малюнках вышывалі дываны і дэкаратыўныя пано. Працуючы ў Кіеўскай арцелі, у 1931 годзе стаўшы пераможцам рэспубліканскага конкурсу ўкраінскага народнага дэкаратыўнага жывапісу, афармляе ўкраінскі павільён у Маскве на Усерасійскай сельскагаспадарчай выставе (цяпер УВЦ). За гэта ёй прысуджаюць званне майстра народнай творчасці і прымаюць у Саюз мастакоў СССР. З 1932 года жыла ў пасёлку Чаркізава Маскоўскай вобласці, дзе працавала на фабрыцы «Экспартнабіўтканіна» .
3 снежня 1965 года Ганна Шостак памерла. Развітацца з ёй, «украінскай Ганнай-мастачкай», як яе тут называлі, прыйшла ўся вёска. Сцяжынку ад хаты да могілак укрылі калінаю. Труну неслі на вышытых мастачкай ручніках. Пахавалі мастачку на Чаркізаўскіх могілках. Творы Ганны Шостак захоўваюцца ў музеях Кіева, Адэскім мастацкім музеі, тыражуюцца на паштоўках і ў альбомах.
Сям’я Муж — Уладзімір Шастак, дзеці — Антон, Іван (1925—2001) і Афанасій (1927—1980).
Выставы У 1913 годзе, дываны зробленыя па малюнку Ганны, былі ганараваны срэбнага медаля ў Пецярбургу і залатога медаля ў Кіеве. Яе працы экспанаваліся таксама на выставах у Берліне (1914, 1922), Маскве (1915, 1927), Дрэздэне (1924), Мюнхене (1925), Кіеве (1936) і іншых. У 1965 годзе яе работы былі выстаўлены на персанальнай выставе ў Кіеве.
Некаторыя працы
Узнагароды Майстар народнага мастацтва УССР, член Саюза мастакоў СССР.
Водгукі «Творы Сабачка-Шостак — залатая старонка ў гісторыі ўкраінскага мастацтва» (М. Стэльмах).
«Адчуванне сілы колеру, багацце фантазіі, рытміка, дзіўнае гарманічнае спалучэнне кветак, вялікі мастацкі густ і такт — такія рысы ўласцівыя творчасці Ганны Феадосееўны Сабачка-Шостак» (Т. Яблонская).
Памяць У гонар Ганны Шастак названы вуліцы ў вёсцы Вэсэлінаўка і пасёлку Чаркізава, на якіх яна пражывала; у Чаркізаве на доме № 26 устаноўлена мемарыяльная дошка:
На стагоддзе з дня нараджэння мастачкі ў 1983 годзе паэт А. Бароўка прысвяціў ёй наступныя радкі:«Ганно, Ганно, Як у світі гарно! У твоєму світі - Дивосвіті квітів. Від пелюстки До стебельця, Ніби в люстрі — в спраглім серці. На папері Малювала, Так у перше Милувала: — Зі стежки Левадної - В мережки Доладнії- Колір цвів, Співав нівроку От Скопців Аж до Нью-Йорку…. Де квіти Оселились? — у дітях Веселинівських».
Крыніцы
Літаратура Б. И. Васнёв. «Частица Руси», Евротекст, Москва, 2005 г.
Спасылкі * Их именами названы улицы. Ганна Шостак.