Aлякcaндp Грот-Спасоўскі (; ) — польскі паэт-рамантык.
У 1828—29 гады жыў у Магілёве. Друкаваўся ў часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі дзённік»). Выдаў у Вільні зборнік «Паэзія» (т. 1—2, 1840). У прадмове да яго пісаў, што рамана «мода» патрабуе «простанародных песенек», створаных на ўзор «уяўна літоўскіх (г.зн. беларускіх) дудароў і ўкраінскіх лірнікаў», заклікаў пісаць «сваім, народным стылем у прыватнасцях, а прама нацыянальным у цэлым». Большасць балад і вершаваных апавяданняў зборніка («Апошняе паляванне», «Святое возера», «Панцырны», «Скруха») мае падзагаловак «З беларускіх паданняў» і канкрэтна ўказанае месца, дзе іх расказалі аўтару (Магілёў, яго ваколіцы). Некаторыя яго творы (балада «Апошняе паляванне») антыпрыгонніцкай накіраванасці. Адначасова ідэалізаваў жыццё беларускіх сялян, іх адносіны з панам («Песня жнеек»). У зборніку адчуваецца ўплыў А. Міцкевіча, ёсць творы з украінскай, рускай, літоўскай і латышскай тэматыкай.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Беларусі