Ачамчыра — ваенна-марская база. Размешчана прыкладна за 5 кіламетраў на паўночны захад ад Ачамчыра і прыкладна за 40 кіламетраў ад раздзяляльнай лініі паміж часткова прызнанай Рэспублікай Абхазія і Грузіяй.
Пункт першапачаткова ўзнік як грамадзянскі порт (пабудаваны ў 1933—1935 гадах). У 1940 годзе перапрафіляваны для флоту памежнай аховы НКУС. Падчас Другой сусветнай вайны служыў базай для патрульных катэраў і для хованкі падводных лодак у штучных каналах.
У ходзе абхазска-грузінскай вайны 1992—1993 гадоў трапіў пад кантроль абхазскіх войск. Да 2000-х гадоў выкарыстоўваўся і як ваенны, і як грамадзянскі порт. У 2009 годзе перададзены для патрульных катэраў расійскіх пагранічнікаў.
У кастрычніку 2023 года прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія абвясціў аб стварэнні новай расійскай ваенна-марской базы ў порце Ачамчыры.
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенна-марскія сілы РасііКатэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой