Ві́ктар Сцяпа́навіч Чарнамы́рдзін (9 красавіка 1938, сяло Чорны Атрог, Гаўрылаўскі раён, Чкалаўская вобласць, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2010, Масква, Расія) — савецкі і расійскі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў — Урада Расійскай Федэрацыі (1992—1993), Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі (1993—1998), пасол Расіі на Украіне (2001—2009). З 11 чэрвеня 2009 года да канца жыцця — саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД.
Біяграфія Пачынаў працу на Орскім нафтаперапрацоўчым заводзе рабочым. У 28 гадоў скончыў Куйбышаўскі індустрыяльны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-тэхнолаг». А ўжо ў 1973 годзе стаў дырэктарам Арэнбурскага газаперапрацоўчага завода.
У 1985 годзе быў прызначаны міністрам газавай прамысловасці СССР. У 1989—1992 гадах быў старшынёй праўлення дзяржаўнага газавага канцэрна «Газпром». Ва ўмовах рынкавай эканомікі значэнне «Газпрома» рэзка ўзрасло проці савецкага часу, і гэта стала пляцоўкай для палітычнага старту Чарнамырдзіна.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Чарнамырдзін і Беларусь Удзельнічаў у расійскай місіі 1996 года, якая падтрымала Аляксандра Лукашэнку пад час супрацьстаяння з парламентам РБ і правядзенні рэферэндума па змене Канстытуцыі РБНа 73-м годзе жыцця памёр Віктар Чарнамырдзін Наша Ніва 3 лістапада 2010.
Спасылкі
Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Кандыдаты тэхнічных навук Катэгорыя:Міністры газавай прамысловасці СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР Катэгорыя:Члены НДР Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Старшыні Урада РФ Катэгорыя:Паслы Расійскай Федэрацыі ва Украіне Катэгорыя:Супрацоўнікі адміністрацыі прэзідэнта Расіі Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Будзёнаўска Катэгорыя:Саветнікі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Памерлі ад нырачнай недастатковасці Катэгорыя:Памерлі ад інфаркту міякарда Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі СамДТУ