Граматы́чная катэго́рыя — сістэма найбольш агульнага выражэння граматычных сувязей і адносін (гэта значыць граматычнага значэння), уласцівая цэлым класам слоў.
Любое абагульненае значэнне абстрагавана ад канкрэтных лексічных значэнняў асобных слоў. Напрыклад, дзеяслоўныя формы, якія паказваюць аднесенасць дзеяння да аднаго з трох часавых планаў — цяперашняга, прошлага ці будучага, аб’ядноўваюцца ў граматычную катэгорыю часу.
У беларускай мове найбольш тыповыя граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону, асобы, часу, трывання, стану.
Тыпы Адрозніваюць два тыпы граматычных катэгорый: агульныя і прыватныя.
Агульныя граматычныя катэгорыі могуць ахопліваць увесь аб’ём часціны мовы (напрыклад, лік і склон — у назоўніку). Прыватныя граматычныя катэгорыі ўласцівы пэўнай групе словаформаў (напрыклад, час і асоба — толькі для дзеясловаў абвеснага ладу).
Элементы значэння, звязаныя з агульнымі катэгорыямі, з’яўляюцца абавязковымі, а з прыватнымі — неабавязковымі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Граматычныя катэгорыі