Літоўка — тып касы, з доўгім прамым касавішчам (дрэўкам), у адрозненне ад касы-«гарбушы» з карацейшым выгнутым касавішчам, па канструкцыі падобнай на вялікі серп. Назва ўзнікла ў Маскоўскай дзяржаве з адсылкай да тыпу косаў, распаўсюджаных ужо тады ў ВКЛ, але ў Беларусі стала вядомай вельмі позна, магчыма ўжо ў XX ст., пад уплывам тэкстаў рускай літаратуры.

Паводле «Тлумачальнага слоўніка жывой велікарускай мовы» Уладзіміра Даля, літоўка гэта русская, большая коса, для отличия от горбуши, малой косы с коротким, кривым косьемЛитовка // Толковый словарь В.И. Даля. У адрозненне ад «гарбушы», якой працуюць у паўсагнутым стане, здзяйсняючы кароткія махавыя рухі, літоўка прызначана для касьбы ў поўны рост шырокімі размашыстымі рухамі. «Літоўка» была найбольш характэрнай для Беларусі і Усходняй Літвы, у Расіі часцей касілі косамі-«гарбушамі». Хутчэй за ўсё, назву «літоўка» далі менавіта ў Расіі, бо там такая каса была «экзотыкай» (гарбушу там яшчэ маглі называць «чухонскай» касой), а ў Беларусь гэтая назва трапіла вельмі позна.

Дакладны час і абставіны узнікнення тэрміну "літоўка" ў дачыненні да тыпу касы гісторыкамі дагэтуль не вызначаны. Адна з часта называных дат — 1721 год, калі расійскі імператар Пётр I, які падгледзеў, што ў Курляндыі, Інфлянтах і Прусіі збожжа пераважна зжынаюць не сярпом, а касой, распарадзіўся накіраваць рускіх сялянаў на абучэнне гэтаму спосабу за мяжу, а таксама закупіць вялікую колькасць косаў:

«Понеже в здешних краях в Курляндии, в Лифляндии и в Пруссах у мужиков обычай есть, что вместо серпов хлеб снимают малыми косами с граблями, что перед нашими серпами гораздо споро и выгоднее, что средний работник за десять человек сработает»«Столь настойчиво рекомендованная Петром Великим» // kommersant.ru 15.05.2021 Владимир Сединкин. Ликбез: Коса-литовка  . Аднак сама назва "літоўка" ў датычных да гэтага эпізоду дакументах не фігуруе, і да таго ж, убачаныя Пятром косы былі акурат малыми, а не доўгімі, як класічныя "літоўкі".

Часта сустракаюцца сцвярджэнні, што ў XIX стагоддзі адным з галоўных цэнтраў вырабу кос была Вілейка, што магло дадаткова падмацоўваць сэнс назвы (ці нават было прычынай для яе з’яўлення). Але хутчэй за ўсё, маюць на ўвазе найбуйнейшы ў Расійскай імперыі завод па масавай вытворчасці кос Эміля Поселя з Любека, які з 1880-х гадоў знаходзіўся ў мястэчку (іншая назва — Новая Вілейка), цяпер раёне Вільні. Быццам бы тут упершыню ў Расійскай імперыі засвоілі тэхналогію масавага кавання (штампоўкі) тонкіх, танных, але вельмі трывалых палотнаў з высакаякаснай сталі («шведскай», з вельмі нізкім утрыманнем фосфару і серы). Такія косы былі лягчэй, вастрэй і даўгавечней ранейшых расійскіх аналагаў, і таму ў канцы XIX стагоддзя адбыўся масавы пераход на лязо кос гэтага тыпу, і на адпаведнае доўгае дрэўка (кассё). Менавіта прадукцыя гэтага завода была дэ-факта стандартам касы-«літоўкі» пра працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў існавання Расійскай імперыі, колькасць выпушчаных тут кос вымяралася мільёнамі.

Многія краявіды і гісторыкі-аматары на гэтай падставе робяць выснову, што менавіта прадукцыя гэтага завода і пачала называцца «літоўкамі»Почему коса называется литовкой? // Форум любителей русской словесности.

Аднак гэтай версіі паходжання назвы супярэчаць звесткі з рускіх дакументаў XVI—XVII стагоддзяў, у якіх ужо сустракаецца назва литовка. У расходнай кнізе аднаго з манастыроў 1567 года ёсць запіс «Купил косу-литовку, дал 8 денег». У іншым гаспадарчым акце 1690 году згадваюцца «Три косы литовки, а четвертая изкована въ горбушу»Словарь русского языка XI—XVII вв. Вып. 8. Москва: Наука, 1981. С. 243.. Магчыма, ужо ў тыя часы «літоўка» (а дакладней, заходнееўрапейскі тып доўгай касы) супрацьпастаўлялася ў Маскоўскай дзяржаве з мясцовай архаічнай «гарбушай». Да пэўнага часу «гарбуша» была самым распаўсюджаным тыпам касы і на тэрыторыі ВКЛ, у раскопках яна масава сустракаецца, прынамсі, да XV стагоддзя. Яна была зручнай пры скошванні высокай і сакавітай травы, гароху, вікіЕлена ДОВНАР-ЗАПОЛЬСКАЯ. Белорусский календарь и народные традиции // sb.by 09.07.2015. Пераход на «літоўку» ў ВКЛ (хаця яе тут наўрад ці так тут называлі) мог быць выкліканы гаспадарчымі рэформамі XVI стагоддзя (валочнай памерай, стварэннем фальваркавай сістэмы).

Што ж датычыць прадукцыі завода Поселя, можна казаць, гіпатэтычна, толькі пра прыярытэтнае замацаванне за ёй назвы «літоўка» ў масавай свядомасці ў 1880-1910-х гадах. Падобны чынам, у СССР вуглавая шліфавальная машынка ў 1970-х гадах атрымала назву «балгарка», таму што першыя ўзоры такой тэхнікі пастаўляліся толькі з Балгарыі. Магчыма, і сам выбар месца для размяшчэння заводу быў не зусім выпадковым. Па-першае, Літва даўно перайшла на косы такога тыпу, у адрозненне ад многіх расійскіх губерняў, і тут не чакалася праблем са збытам. Па-другое, ў 1880-х гадах разгараўся сусветны аграрны крызіс, і вырошчванне збожжа ў Літве рабілася нерэнтабельным, літоўскія губерні масава пераходзілі да малочнай жывёлагадоўлі, а гэта стымулявала ўзрост попыту на косы, дзеля інтэнсіўнай нарыхтоўкі кармоў.

Паводле Пятра Садоўскага, часткі «літоўскай» касы традыцыйна называліся кассё (касавільна), банька (шырокае кольца для мацавання касы да касся), пупок (палюк) — ручка на касі. Кассё для «літоўкі» рабілася звычайна з роўнай маладой ёлкі. Вялікая каса, дзевяці- ці сяміручка (па даўжыні ляза касы змяшчалася 9 ці 7 мужчынскіх далоняў) выкарыстоўвалася для кашэння атавы, маленькая пяціручка — для касьбы на няўдобіцыПётр Садоўскі. Літоўка — не чухонская // by-mova.livejournal.com (для якой маглі ўжываць і «гарбушу»).

У беларускай мастацкай літаратуры, паводле звестак Нацыянальнага корпусу беларускай мовыНацыянальны корпус беларускай мовы, тэрмін «літоўка» ў дачыненні да касы амаль не сустракаецца. Адно з нешматлікіх выключэнняў — паэма Яўгеніі Янішчыц «Ягадны хутар» (1980), у якой ёсць такі радок:

«…дзякуй табе за „літоўку“, самая, што патрэбна!»Яўгенія Янішчыц. Ягадны хутар // Беларуская палічка Гэта можа быць паказчыкам позняга запазычання слова беларускай мовай, ужо ў перыяд інтэнсіўнай русіфікацыі нават вясковай побытавай лексікі, у другой палове XX стагоддзя.

Крыніцы

Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя інструменты