thumb|250px|Англійская набярэжная ў Ніцы Блакітны Бераг () — паўднёва-ўсходні бераг Міжземнага мора ў Францыі, размешчаны на ўсход ад горада Тулон да мяжы з Італіяй. На Блакітным Беразе таксама размешчана княства Манака. Іншая назва — Французская Рыўера (як частка Рыўеры, размешчанай як у Францыі, так і ў Італіі).

Саму назву прыдумаў малавядомы цяпер французскі пісьменнік і паэт Стэфан Льежар — у 1870 годзе ён выдаў раман з назвай «Блакітны Бераг»; гэтыя словы прыйшлі яму ў галаву, калі ён убачыў «дзівоснай прыгажосці» бухту горада Ер.

Катэгорыя:Курорты Францыі Катэгорыя:Ваклюз Катэгорыя:Прыморскія Альпы (дэпартамент) Катэгорыя:Берагі Францыі Катэгорыя:Берагі Міжземнага мора