Башыр Сулейман аглы Сулейманлы (азерб. Bəşir Süleyman oğlu Süleymanlı; нар. 20 сакавіка 1980, Еўлах) — азербайджанскі праваабаронца і палітычны зняволены.
У 2008 годзе разам з Анарам Мамедлі ён заснаваў Цэнтр маніторынгу выбараў і навучання дэмакратыі (SMDT) і з 2008 па 2016 год быў выканаўчым дырэктарам гэтай арганізацыі. У 2013 годзе быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці разам з Анарам Мамедлі, у маі 2014 года арыштаваны ў зале суда і прысуджаны Бакінскім судом па цяжкіх злачынствах да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Шэраг мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый прызналі яго палітычным зняволеным. У сакавіку 2015 года ён быў вызвалены.
З 2016 года ўзначальвае Інстытут грамадзянскіх правоў. У сакавіку 2025 года быў арыштаваны ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці і НДА ў краіне. Яго арышт таксама быў ацэнены мясцовымі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі як палітычна матываваны.
З сакавіка 2025 года знаходзіцца ў Бакінскім следчым ізалятары (п. Забрат).
Крыніцы