Святла́на Валянці́наўна Ла́піна () — беларускі сацыёлаг, філосаф, культуролаг. Кандыдат філасофскіх навук (1985), доктар сацыялагічных навук (1994), прафесар (1998).

Біяграфія Скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 9 г. Бабруйска з паглыбленым вывучэннем французскай мовы. У 1975 годзе з адзнакай скончыла філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы кваліфікацыю «філосаф» са спецыялізацыяй «прыкладная сацыялогія». Навуковыя даследаванні сталі яе галоўнай працай. Паступіла ў аспірантуру, затым дактарантуру БДУ, у тэрмін абараніла абедзве дысертацыі. У 1998 годзе атрымала атэстат прафесара па спецыяльнасці «Сацыялогія». У 2000—2002 гадах працягнула сваю адукацыю ў Інстытуце польскім у Мінску (спецыяльнасць — «польская мова і культура»), паспяхова скончыла навучанне на спецфакультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «англійская мова».

З 1975 года працавала ў БДУ на кафедры філасофіі. З 1986 года выкладала ў Беларускім універсітэце культуры. У 1996 годзе стала загадчыцай кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2019 года — прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін АК.

Сям’я Муж — Аляксандр Васільевіч Лапін (1949—2007), юрыст-крыміналіст, кандыдат юрыдычных навук.

Дачка — Ірэна Аляксандраўна Лапіна (нар. 1978), юрыст-крыміналіст, кандыдат юрыдычных навук.

Дзядзька Святланы Валянцінаўны — Анатоль Віктаравіч Юхневіч (нар. 1936), фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навукЛапіны — Юхневічы (дынастыя / сям’я).

Навуковая дзейнасць Заснавальніца навуковай школы па даследаваннях сацыяльных аспектаў кіравання з выкарыстаннем сацыялагічнай метадалогіі. Даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы сацыялагічнага пазнання, сацыялогіі культуры і кіравання. Распрацавала постнеакласічную мадэль сацыялагічнага пазнання. Навуковы рэдактар і суаўтар працы «Культуралогія: Курс лекцый. Хрэстаматыя. Практыкум» (2003). Аўтар кніг, вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі і культуралогіі.

Бібліяграфія Моделирование и его роль в оптимизации процессов социальной интеграции. — М., 1990; Моделирование в социологическом исследовании. — Мн., 1992; История социологии. — Мн., 1997 (у суаўтарстве); Социологическое познание: Методология проблемы исследования социальных явлений и процессов. — Мн., 1998; Культура Беларусі ў сусветнай прасторы і гістарычным часе. — Мн., 2000 (разам з А. А. Жарыкавай); Социология. Практикум. — Мн., 2000; Социология. — Мн., 2001; Культурология. — Мн., 2002 (у суаўтарстве); Социология. — Мн., 2002; Культура профессиональной деятельности. — Мн., 2003; Основы демографии. — Мн., 2012 (у суаўтарстве).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў