Зарэчная вуліца — вуліца ў былой вёсцы Малы Трасцянец, якая з 1987 г. уваходзіць у склад Заводскага раёна Мінска. Назва вуліцы можа быць звязана з яе знаходжаннем побач з ракой Трасцянкай, паралельна руслу якой яна ідзе ад Смілавіцкага тракту. Перасякае вуліцы Ельніцкую і Дукорскую. Забудова вуліцы складаецца з дамоў сядзібнага тыпу.
Славутасці Частка мемарыяла лагера смерці «Трасцянец»
Цікавыя факты У дзясятках гарадоў Беларусі ёсць Зарэчная вуліца. У Мінску было яшчэ некалькі вуліц з такой назвай, у 1988 г. іншую Зарэчную вуліцу пераназвалі ў вуліцу Касманаўтаў. Фільм «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (1956) не мае дачыненне ні да адной з мінскіх вуліц, бо горад у сюжэце фільма не названы, вуліца характэрна для мноства населеных пунктаў СССР, а памяць пра гэту кінастужку традыцыйна ўшаноўваюць Адэса і Запарожжа. У Чыжоўцы ёсць 1-ы, 2-і, 3-і Зарэчныя завулкі і Зарэчны тупік, што робіць паміж гэтымі аб'ектамі і Зарэчнай вуліцай адлегласць у некалькі кіламетраў.
Крыніцы
Спасылкі Зарэчная вуліца на АТО.ВУ Зарэчная вуліца ў базе даных Геадзэн
Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)