Алюмнат (таксама па́пская семіна́рыя, па́пскі кале́гіум) — спецыяльная навучальная ўстанова езуітаў па падрыхтоўцы святароў для місіянерскай працы сярод пратэстантаў і праваслаўных.
Гісторыя і арганізацыя Заснаваны па ініцыятыве рымскага папы Рыгора XIII. Алюмнаты існавалі ў Грацы (з 1573), Вене (з 1574), Празе (з 1575), Оламаўцы (з 1578), Браневе (з 1578) і іншых гарадах.
Утрымліваліся за кошт папы і падпарадкоўваліся Кангрэгацыі прапаганды веры.
Навучальны працэс Тэрмін навучання складаў 4—5 гадоў. Праграма прадугледжвала вывучэнне шырокага кола гуманітарных дысцыплін, філасофіі і тэалогіі.
Выпускнікі не былі абавязаны прымаць святарства, яны маглі праводзіць каталіцкую палітыку і ў свецкім стане.
У Вялікім Княстве Літоўскім На тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага па ініцыятыве Антоніа Пасевіна алюмнат быў заснаваны ў Вільні на падставе брэве папы Рыгора XIII ад года.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Езуіцкая адукацыя Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы Катэгорыя:Духоўныя семінарыі