Скро́невыя ко́льцы — старажытныя жаночыя ўпрыгожанні з каляровых металаў, радзей з серабра, якія насілі каля скроняў.

Скроневыя кольцы падтрымлівалі прычоску, іх упляталі ў валасы па некалькі штук з кожнага боку, мацавалі з дапамогай стужкі ці раменьчыка. Мяркуецца, што ў некаторых выпадках іх мацавалі ў мочцы вуха.

Гісторыя Паявіліся ў бронзавым веку. Лічыліся спецыфічным упрыгожаннем заходніх славян у VIII—IX стагоддзях. У сярэдневякоўі былі пашыраны ў Візантыі і Заходняй Еўропе.

Ва ўсходніх славян скроневыя кольцы набылі асаблівую папулярнасць у XI—XII стагоддзях, з’яўляліся ўпрыгожаннем як сялянак, так і гараджанак.

На тэрыторыі Беларусі самыя старажытныя знаходкі скроневых кольцаў належаць сярэднедняпроўскай культуры. У жалезным веку яны адносяцца да мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і культуры штрыхаванай керамікі.

Класіфікацыя Скроневыя кольцы класіфікуюць паводле знешняга выгляду і тэхналагічных адзнак. Вылучаюць драцяныя, пацеркавыя, шчытковыя, прамянёвыя і блізкія да іх лопасцевыя тыпы.

Этнавызначальная роля Прынята лічыць, што скроневыя кольцы нясуць этнавызначальныя функцыі, што дае магчымасць удакладніць карту рассялення плямён, такіх як вяцічы, дрыгавічы, крывічы і радзімічы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Упрыгажэнні Катэгорыя:Славянскае адзенне Катэгорыя:Дахрысціянская культура Старажытнай Русі Катэгорыя:Заходнія славяне Катэгорыя:Усходнія славяне