«Сны цягнікоў» () — амерыканскі мастацкі фільм 2025 года рэжысёра . Галоўныя ролі выканалі і Фелісіці Джонс.

Сюжэт Роберт Грэйньер нарадзіўся ў Злучаных Штатах у канцы XIX стагоддзя. Ва ўзросце шасці ці сямі гадоў яго аднаго адправілі на цягніку ў горад Фрай, у ваколіцах якога ён і правёў сваё доўгае жыццё. Ніхто ніколі не апавядаў яму, як памерлі яго бацькі, ён не ведаў нават дакладную дату свайго нараджэння. У падлеткавым узросце ён кінуў школу, і наступныя 20 гадоў былі для яго пустымі і бязмэтнымі. Але ўсё змянілася, калі ў царкве ён сустрэў Глэдзіс. Пара хутка пачала сустракацца, а неўзабаве пасля вяселля ў іх нарадзілася дачка Кейт. Гэта былі шчаслівыя часы. Адзінае, што азмрочвала сямейнае шчасце, гэта доўгія адлучкі Роберта, які па роду дзейнасці шмат падарожнічаў: валіў лес і дапамагаў будаваць жалезную дарогу ў розных кутках краіны. Каб выправіць становішча, муж і жонка дамовіліся назбіраць грошай і адкрыць уласную лесапілку. Аднак у чарговую адлучку Роберта ў яго дом прыйшла бяда.

Акцёрскі склад Джоэл Эдгертан — Роберт Грэйньер Фелісіці Джонс — Глэдзіс Грэйньер Кэры Кондан — Клэр Томпсан Уільям Мэйсі — Арн Піплс Кліфтан Колінз-малодшы — Бумер Пол Шнайдэр — Апостал Франк, лесаруб Джон Дзіл — Білі, стары лесаруб Натаніэль Аркан — Ігнатыюс Джэк, сябра Роберта Уіл Патан — расказчык (голас)

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2025 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2025 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Клінта Бэнтлі