Прут, прэнт — старажытная беларуская мера (адзінка) плошчы, якая выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім. Адзін прут раўняўся 23,7 м² (плошча прамавугольніка памерам 1 шнур на 1 пруцік)У даследаванні К. У. Скурата прыводзіцца іншае значэнне — 237,3 кв. м, са спасылкай на працу С. Гольдштэйна «Польско-литовские древности» (с. 139).. У пачатку XIX стагоддзя ў цэнтральнай і заходняй Беларусі велічыня гэтай адзінкі складала 24 м².
Гісторыя і ўжыванне Асабліва часта прут як адзінка плошчы выкарыстоўваўся ў гарадах для вымярэння невялікіх зямельных участкаў (пляцаў). Ад назвы гэтай меры паходзілі назвы падаткаў і плацяжоў за карыстанне зямлёй: прутовъщына, попрутщына, прутовое.
Прыклады ўжывання ў гістарычных крыніцах: «Тое место Берестейское... вызволено ест от даваня до скарбу е.к.м. прутового и чиншу з волок 60...» (1566); «...теды вси згодне а едностайне уфалили прутовъщыну зъ жылого прута по зол[отых] два...» (1679); «На две сесыи, где и попрутщыну ухвалили, купили свечъ десятки два» (1695).
Крыніцы
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Беларускія меры плошчы