Го́ні, гон — старажытная народная мера (адзінка) даўжыні. Велічыня гоняў лічылася роўнай адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём.

Мера мела ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, якое залежыла ад фізічных магчымасцей чалавека і жывёлы. Прыблізна гоні раўняліся 80—100 м і болей.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гістарычныя адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці Катэгорыя:Беларускія меры даўжыні