Таежная вуліца — вуліца ў Партызанскім раёне Мінска. Назва можа пераклікацца з тапонімамі суседняга Паўночнага пасёлка, прысвечаным Сібіры. Ідзе ад вуліцы Ваўпшасава у раёне памяшканняў завода ігрыстых вінаў паралельна вуліцам Халмагорскай і Солтыса, перасякае завулкі 2-і Дражненскі і 1-ы Халмагорскі, завяршаецца скрыжаваннем з 2-м Пераходным завулкам. Большая частка забудовы — жылы прыватны сектарТаежная вуліца ў базе Рhotobuildings. Побач з вуліцай Ваўпшасава з 2024 г. ідзе будаўніцтва дзіцячага садуВ Минске приступили к строительству детсада в границах улиц Ваупшасова-Ключевая-Таежная //БелТА, 10.06.2024.

Славутасці Аб'яднанне кансерватыўных цэркваў евангельскіх хрысціян баптыстаў у РБ (д. 71ААпісанне будынку ў Рhotobuildings); Дзіцячая дабрачынная школа "Гармонія" (д. 71АПаводле карт Яндэкс); Мінская царква евенгельскіх хрысціян "Абуджэнне" (д. 72ААпісанне будынку ў Рhotobuildings).

Цікавыя факты Да узвядзення будынку інтэрната каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаўніцтве (вул. Ваўпшасава23/2), Таёжная вуліца пачыналася ў раёне гэтых будынкаў, ішла паралельна Ключавой вуліцы, потым спускалася ў бок апошняй у раёне Ваўпшасава, 23/7 перасякала вуліцу Солтыса, потым рабіла паварот перпендыкулярна вуліцы Ваўпшасава, перасякала яе і ішла паралельна Солтыса. Зніклы кавалак вуліцы пазначаны на старых атласах мінскіх вуліцУлицы Минска. План города, справочник. Издание 6-е, переработанное. Минск: Квадрограф, 2004, с.42ГУлицы Минска. План города, справочник. Издание 18-е, переработанное. Минск: Квадрограф, 2020, с.42Г Дом 71А мае панельныя сцены з абліцоўкай пад "хрушчоўкуЗгодна фотаздымку на карце Яндэкс".

Крыніцы

Спасылкі

Таежная вуліца ў базе Геадзэн Таежная вуліца на АТО.ВУ Таежная вуліца ў базе Рhotobuildings Таёжная улица, Дражня, Партизанский район, Минск, Беларусь // Street Maps

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)