Арха́т — у будыйскай міфалогіі хінаяны чалавек, які дасягнуў найвышэйшага ўзроўню духоўнага развіцця — нірваны.
У міфалогіі махаяны стан архата не лічыцца канчатковай мяжой у развіцці асобы. Паводле гэтага вучэння, архаты павінны працягваць шлях духоўнага ўдасканалення як бадхісатвы — асобы, што прынялі рашэнне стаць будамі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будыйская касмалогія Катэгорыя:Будыйская міфалогія Катэгорыя:Святыя Катэгорыя:Санскрыцкія словы