Damn (стылізаваны як DAMN.) — чацвёрты студыйны альбом амерыканскага хіп-хоп выканаўцы Кендрыка Ламара. Альбом выйшаў 14 красавіка 2017 года пад кіраўніцтвам лэйблаў Aftermath Entertainment, Interscope Records і Top Dawg Entertainment. Альбому папярэднічаў сінгл «Humble», які дэбютаваў на другім радку ў хіт — парадзе Billboard 100.
Damn дэбютаваў на першым месцы ў хіт-парадзе Billboard 200, прадаўшы ў першы тыдзень 603 тысячы лічбавых копій. Альбом атрымаў станоўчыя водгукі. Да ліпеня 2017 года Damn быў сертыфікаваны Recording Industry Association of America (RIAA) у падвойным плацінавым статусе. Альбом атрымаў намінацыі на прэмію Grammy Award у такіх катэгорыях, як «Лепшы рэп-альбом» і «Лепшы альбом года», што стала трэцім запар альбомам для Ламара, намінаваным у гэтай катэгорыі. Damn названы лепшым альбомам Billboard Year-End па выніках 2017 года. 16 красавіка 2018 года за дадзены альбом Кендрык Ламар стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі. Гэта першая неджазавая і некласічная музычная праца, ганараваная гэтай прэстыжнай прэміі.
Музыка Альбом Damn утрымоўвае ў сабе апроч усвядомленага хіп-хопа і хіп-хопа Заходняга ўзбярэжжа, элементы трэпа, R&B і поп-музыкі.
Вокладка Вокладка альбома была распрацавана дызайнерам, які пражывае ў Лос-Анджэлесе, Уладам Сепетавым. Акрамя дадзенай працы, Сепетаў распрацоўваў вокладкі да папярэдніх праектаў артыста: To Pimp a Butterfly, Untitled Unmastered і сінглу «i». У дадатак ён супрацоўнічае і з іншымі хіп-хоп выканаўцамі пераважна з Лос-Анджэлеса, накшталт , , і . У сваім твітары дызайнер апісаў вокладку як «гулкую і заборыстую». Сепетаў сцвярджае, што рашэнне змясціць налепку «Parental Advisory» у незвычайнае месцазнаходжанне з’яўлялася часткай дызайну, але ні ў якім разе не «запозненай ідэяй». Пазней вокладка альбома стала часткай мемаў.
Выпуск і прасоўванне 23 сакавіка 2017 года Кендрык прадставіў сінгл «The Heart Part 4» пачынаецца з устаўкі песні Джэймса Браўна «Don’t Tell A Lie About Me And I Won’t Tell The Truth On You» (Не кажы пра мяне хлусні, і я не скажу пра цябе праўду) Песня раіць пачакаць 7 красавіка.
30 сакавіка Кендрык апублікаваў музычны відэакліп на свой другі сінгл — «HUMBLE». 7 красавіка, як меркавалася, Кендрык апублікуе свой чацвёрты студыйны альбом; аднак у гэты час ён анансаваў дакладную дату свайго новага альбома: 14 красавіка. У дадатак альбом з’явіўся на iTunes для папярэдняй замовы. Трэклісты пласцінкі будзе ўключаць 14 трэкаў. 11 красавіка ён прадставіў назву, вокладку і плэйліст свайго чацвёртага студыйнага альбома. Альбом будзе мець назву DAMN., а ў якасці гасцей у альбоме будуць барбадаская спявачка Rihanna і брытанскі рок-гурт U2. 14 красавіка альбом стаў даступны для праслухоўвання.
Водгукі Пераважная большасць музычных рэцэнзентаў пакінулі станоўчыя рэцэнзіі. Так, па дадзеных сайта Metacritic, альбом набраў 95 балаў са 100 магчымых па выніках 37 рэцэнзій.
Журналіст Boston Globe Джуліян Бэнбоу напісаў: «Яго новы студыйны альбом „DAMN.“ не адрозніваецца ад яго папярэдніх прац, нават калі ён [альбом] будзе яго лепшым творам. На працягу ўсіх 55 хвілін праслухоўвання альбома на Вас будуць абрынуты грукатлівыя біты і галавакружныя рыфмы, пасыл якіх Вы і зусім не будзеце ў сілах пераварыць у сваёй галаве». У той час як выданне The Telegraph, ацэньваючы альбом Кендрыка, падкрэсліла: «Як жанр, рэп часам вельмі цяжка слухаць, збольшага з-за таго, што ў ім безліч бесперапыннага рэчытатыву і слэнгу, які трэба яшчэ і расшыфроўваць. Але калі мы адкідаем гульню слоў большасці хіп-хоп выканаўцаў, часцей на выхадзе мы атрымліваем пустыя дакучлівыя ідэі. „DAMN.“ — гэта чулы, складаны, красамоўны альбом, у якім аўтар задае сабе і сваім слухачам сур’ёзныя пытанні аб тым, колькі ж адказнасці ляжыць на нашых плячах у гэтым недасканалым свеце».
24 лістапада 2017 года англійскі часопіс NME апублікаваў спіс найлепшых альбомаў года, дзе DAMN. заняў трэцяе месца.
16 красавіка 2018 года ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта было абвешчана, што Кендрык Ламар за працу над альбомам «DAMN.» стаў лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі ў катэгорыі «За выбітны музычны твор». Узнагарода прысуджана з фармулёўкай: «за віртуозную калекцыю песень, аб’яднаных шчырасцю простанароднай мовы і рытмічнай дынамікай, якія даюць уражлівыя замалёўкі мноства складнікаў сучаснага жыцця афраамерыканцаў». Ламар стаў першым прадстаўніком папулярнай музыкі, удастоены гэтай узнагароды (і таксама першым рэперам з такім дасягненнем). Раней, Пулітцэраўскую прэмію ў музычнай вобласці атрымлівалі толькі прадстаўнікі жанру джаза (напрыклад, Джордж Гершвін, Тэлоніюс Монк і ), кантры (Хэнк Уільямс; і ўсе чацвёра пасмяротна), фолк-рока (Боб Дылан) ці класічнай музыкі.
Выніковыя спісы У студзені 2025 года альбом уключаны ў спіс лепшых альбомаў першай чвэрці XXI стагоддзя (нумар 66 у спісе The 250 Greatest Albums of the 21st Century So Far). ВыданнеСпісПазіцыяКрыніцаThe A.V. Club́s 20 Best Albums of 2017BBC NewsThe Top 10 Albums of 2017BillboardBillboard́s 50 Best Albums of 2017: Critics' PicksClashClash Albums of the Year 2017ComplexThe Best Albums of 2017Consequence of SoundTop 50 Albums of 2017Entertainment WeeklyThe 25 Best Albums of 2017Exclaim!Exclaim!́s Top 10 Hip-Hop AlbumsHipHopDXHipHopDX́s Best Rap Albums Of 2017The 30 Best Albums of 2017Ticket Awards 2017: The Best Music of the YearLoud and QuietThe Loud and Quiet Top 40 Albums of 2017The Best Albums of 2017The Best Albums of 2017NewsweekNMENMÉs Albums of The Year 2017NowThe 10 Best Albums of 2017NPRThe 50 Best Albums of 2017PasteThe 50 Best Albums of 2017PitchforkThe 50 Best Albums of 2017PopMattersThe 60 Best Albums of 2017Rap-UpRap-Uṕs 20 Best Albums of 2017Rolling Stone50 Best Albums of 2017Rough TradeAlbums of the YearThe Skinnýs Top 50 Albums of 2017Slant MagazineThe 25 Best Albums of 2017Spin50 Best Albums of 2017StereogumThe 50 Best Albums of 2017TimeTop 10 Albums 2017: Reputation, DAMN., Melodrama100 Best Albums of the YearVarietyThe Best Albums of 2017 ViceThe 100 Best Albums of 2017VultureThe 10 Best Albums of 2017
Узнагароды ГодЦырымоніяКатэгорыяВынік2017Q AwardsBest AlbumНамінацыяBET Hip Hop AwardsAlbum of the YearПерамогаAmerican Music AwardFavorite Rap/Hip-Hop AlbumПерамога2018Grammy AwardЛучший альбом годаНамінацыяЛучший рэп-альбомПерамогаNAACP Image AwardsOutstanding AlbumПерамогаiHeartRadio Music AwardsHip-Hop Album of the YearПерамогаJuno AwardsInternational Album of the YearПерамогаПулитцеровская премияЗа выдающееся музыкальное произведениеПерамога
Камерцыйны поспех У ЗША Damn дэбютаваў на першым месцы агульнанацыянальнага хіт-параду Billboard 200 з тыражом 603,000 альбомных эквівалентных адзінак у першы тыдзень рэлізу. Такім чынам, ён стаў трэцім запар альбомам Ламара пасля To Pimp a Butterfly (2015) і Untitled Unmastered (2016), які дасягнуў пазіцыі № 1 у ЗША. Яго тыраж у першы тыдзень уключаў 353,000 копій і больш за 340 млн адзінак стрымінгу. У другі тыдзень рэлізу, альбом заставаўся на першым месцы ў ЗША з тыражом 238,000 альбомных эквівалентных адзінак, уключаючы 87,000 традыцыйных альбомных продажаў, падняўшы продажы да сумарных 841,000 адзінак. У трэці тыдзень рэлізу, зноў застаючыся на вяршыні чарта, альбом меў тыраж 173,000 альбомных эквівалентных адзінак, уключаючы 57,000 традыцыйных альбомных продажаў, падняўшы сумарныя продажы да 1.014 млн адзінак. Да канца 2017 года тыраж Damn склаў 910,000 копій і 2,747,000 альбомных эквівалентных адзінак у ЗША, фінішаваўшы на трэцім месцы сярод усіх амерыканскіх бэстсэлераў пасля дыскаў Ed Sheeran ÷ і Тэйлар СвіфтReputation. 10 ліпеня 2017 года альбом быў сертыфікаваны Recording Industry Association of America (RIAA) у падвойным плацінавым статусе па сумарным улікам продажаў, стрымінгу і альбомным трэкам у ліку 2 млн адзінакAmerican album certifications — Kendrick Lamar — Damn . riaa.com.
Альбом таксама ўзначаліў канадскі хіт-парад Canadian Albums Chart з тыражом 35,000 адзінак і 25,4 млн стрымаў, стаўшы для рэпера яго трэцім запар чартапоперам у краіне кляновага лісця.
У Вялікабрытаніі было прададзена 30,000 адзінак у першы тыдзень рэлізу і ён дасягнуў пазіцыі № 2 у UK Albums Chart.
Канцэпцыя BLOOD.
У трэку «BLOOD.» Кендрык быў застрэлены сляпой жанчынай, якой ён спрабаваў дапамагчы. Сляпая жанчына ўвасабляе наступствы, якія прывядуць да вечных пакут у кнізе Мішне Тора. Падвоенасць заключаецца ў тым, падпарадкоўвацца Богу і быць бласлаўлёным, ці ж не паслухацца і быць праклятым. Здзейсніць дрэнны ўчынак (англ.: Is it wickedness?) або прызнацца ў сваёй слабасці (англ.: Is it weakness?) — гэтае пытанне гуляе ключавую ролю на працягу ўсяго альбома.
Стрэлы ў «BLOOD.» і «DUCKWORTH.» увасабляюць наступствы кожнага наступнага шляху. Кендрык быў застрэлены, таму што ён страціў свой шлях, і таму быў пракляты. У той жа час у «DUCKWORTH.» ён вярнуў усё назад, застаўшыся ў жывых, разарваўшы ланцугі свайго народа з-за дзеянняў свайго бацькі і раздзелы лэйбла TDE, апавяданне пра якія ідзе ў трэку «DUCKWORTH.» .
DNA.
У другім трэку альбома Кендрык прымяняе некалькі пунктаў гледжання, адзначаючы, крытыкуючы і вывучаючы спадчыну і культуру цемнаскурых. У музычным відэакліпе Кендрык і Дон Чыдл, каб спрачацца адзін з адным, выкарыстоўваюць словы песні. У гэтым жа кліпе Ламар з’яўляецца ў традыцыйнай форме Кунг-Фу.
DNA — гэта песня, у якой Ламар распавядае пра жыццё ганарлівага афраамерыканца. У трэку «i», альбома To Pimp a Butterfly, Ламар вымавіў наступнае: «Што ж, гэта маё тлумачэнне наўпрост з Эфіопіі. Негус — член Каралеўскай сям’і (англ. royalty). Чакай, выслухай. Негус — чорны імператар, кароль, кіраўнік; зараз дай мне скончыць. У падручніках гісторыі апускаюць гэта і старанна хаваюць».
YAH.
Назва трэка адсылае да Яхве. Таксама у трэке ёсць і іншыя рэлігійныя адсылкі. Як і два папярэднія трэкі, YAH. змяшчае фрагменты з эфіра FOX News, у якіх вядучыя крытыкуюць выступленне Ламара з песняй «Alright» на BET Awards 2015. Але у гэтым трэке Кендрык вядзе з вядучымі дыялог.
ELEMENT.
У гэтым трэку Ламар сцвярджае, што ён найболей дамінуючы хіп-хоп выканаўца ў гульні, які задае сваім сучаснікам задачы і правакуе іх на дыспут. Кендрык даследуе свой асабісты шлях самаахвяравання і сямейныя нягоды, якія да гэтага часу назапашваліся ў яго жыцці; разбірае тыя цяжкасці, што выпалі на долю яго сям’і і на яго асабіста. Тое, як гэта паўплывала на яго, каб у рэшце рэшт стаць тым, кім ён з’яўляецца зараз.
FEEL.
У «FEEL.» Кендрык праяўляе шырокі шэраг пачуццяў па большай частцы негатыўных, якія ўзніклі з набыццём славы. Ён выхваляецца сваім статусам у рэп-гульні, аднак лічыць, што ў гэтай жа рэп-індустрыі поўна зласліўства. Нягледзячы на крытычны і камерцыйны поспех апошніх гадоў, Кендрык вядзе з сабой эмацыйную і духоўную барацьбу. У сваёй музыцы ён рэгулярна адкрывае цёмныя бакі свайго жыцця: дэпрэсію, з якой ён жыве з падлеткавага перыяду, і нянавісць да сябе ў сувязі з тым, што асвяціў толькі малую частку важных тэм на сваёй папярэдняй працы.
LOYALTY.
У «LOYALTY.» Кендрык і Рыяна разважаюць пра каштоўнасць і неабходнасць поўнага даверу і сумленнасці з абодвух бакоў у платанічных і рамантычных адносінах. У канцы песні Рыяна спявае пра тое, як цяжка заставацца сціплай, маючы галавакружную вядомасць: «It’s so hard to be humble. Lord knows I’m tryin'» ("Вельмі складана быць сціплай. Гасподзь ведае, што я стараюся"). Гэты фінал вядзе да песні «PRIDE.», які пачынаецца са слоў: «Каханне цябе загубіць. Але гонар загубіць нас абодвух».
PRIDE.