Іван Каятанавіч Бардзілоўскі () — расійскі прыродазнавец, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў в. Лучыцы на Мазыршчыне. У 1883 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт, у якім з 1884 года i да канца жыцця працаваў спачатку лабарантам, потым хавальнікам батанічнага кабінета. Актыўна ўдзельнічаў у працы Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды, правадзейным членам якога быў з 1886 года. Яшчэ студэнтам 3-га курса падрыхтаваў працу «Спосаб развіцця ягадных i мясістых пладоў», якая была станоўча ацэнена прафесарам І. В. Баранецкім. Даследаваў развіццё некалькіх відаў раслін. Падрыхтаваў да выдання рукапіс працы вядомага батаніка І. Ф. Шмальгаўзена «Флора Паўднёва-Заходняй Расіі» (1886).

Крыніцы

Літаратура

Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII — першая чвэрць XX ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. — Віцебск, 2018.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Батанікі Украіны