Кацяры́на Лук’я́наўна Азарэ́віч (?, Шклоў — пасля 1870) — артыстка балета, прадстаўніца тэатральнай дынастыі Азарэвічаў.

Біяграфія Пляменніца Пелагеі Азарэвіч. Вучаніца балетмайстра М. Пранчынскага. Да 1799 года была вядучай танцоўшчыцай (прымадоннай) шклоўскага балета.

У 1800 годзе (у ліку 14 прыгонных акцёраў са Шклова) перададзена дырэкцыі Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. У 1802 годзе адпушчана на волю. Асаблівым поспехам карысталася на пецярбургскай сцэне ў 1800—1801 гадах.

Мела пазашлюбных дачок ад дырэктара Імператарскіх тэатраў А. А. Майкава — Надзею і Марыю, якія сталі вядомымі актрысамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Постаці Шклова Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры прыгонных тэатраў Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі