Савет міру () — міжурадавая арганізацыя, стварэнне якой ініцыявана Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у студзені 2026 года.
Гісторыя Структура стваралася для кіравання сектарам Газа, аднак пазней адміністрацыя Дональда Трампа выступіла з афіцыйным паведамленнем, што мандат Савета будзе пашыраны і на іншыя рэгіёны канфліктаў. Прэзідэнт Трамп таксама падкрэсліў, што арганізацыя мае намер супрацоўнічаць з ААН, а не поўнасцю замяняць яе.
Адной з ключавых асаблівасцяў Савета міру з’яўляецца камерцыйны цэнз: для атрымання статуту сталага члена патрабуецца ўнёсак у памеры 1 мільярда долараў ЗША.
Было разаслана 60 запрашэнняў сусветным лідарам, з іх каля 35 заявілі аб намеры ўвайсці ў склад Савета міру.
20 студзеня 2026 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент пра далучэнне Беларусі да Савета міру і выкананні палажэнняў яго статута.
22 студзеня ў Давосе Статут Савета міру падпісалі 18 краін: ЗША, Арменія, Аргенціна, Азербайджан, Балгарыя, Венгрыя, Інданезія, Іарданія, Казахстан, Косава, Пакістан, Парагвай, Катар, Саудаўская Аравія, Турцыя, ААЭ, Узбекістан і Манголія.
Першае пасяджэнне Савета міру адбылося 19 лютага ў Вашынгтоне.
Ацэнкі Крытыкі характарызуюць арганізацыю як персанальны праект Д. Трампа, накіраваны на падрыў аўтарытэту ААН.
Крыніцы
Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Знешняя палітыка ЗША Катэгорыя:Сектар Газа Катэгорыя:Студзень 2026 года Катэгорыя:2026 год у ЗША