Аператыўная група расійскіх войск у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова, АГРВ ПРРМ () — аб’яднанне Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, дыслакаванае на тэрыторыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (дэ-юрэ — частка тэрыторыі Рэспублікі Малдова).

Штаб-кватэра АГРВ ПРРМ знаходзіцца ў горадзе Ціраспалі. Група з’яўляецца спадчынніцай 14-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі УС СССР, якая была расфарміравана ў красавіку 1995 года.

Да задач групы адносіцца: падрыхтоўка вайскоўцаў да ўдзелу і выканання міратворчай аперацыі; забеспячэнне захаванасці ўзбраення, боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў; дзеянні па рашэнні Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ пры змене сітуацыі ў рэгіёне. Кантынгент складаюць два асобныя мотастралковыя батальёны, батальён аховы і абслугоўвання. 82-і і 113-ы мотастралковыя батальёны па чарзе выконваюць місію, праз год змяняючы адзін аднаго.

Расіўская групоўка ў Прыднястроўі не мае ўдарнай накіраванасці, не мае сродкаў забеспячэння СРА або СПА, сродкаў ядзернага стрымлівання, няма выпрабавальных палігонаў, радараў, вузлоў сувязі, артылерыі, авіяцыі, танкаў, якія былі б спалучаныя з расійскім войскам. АГРВ ПРРМ выконвае, па сутнасці, сімвалічную функцыю, пазначаючы расійскую ваенную прысутнасць. Камплектаванне адбываецца ў асноўным за кошт мясцовых жыхароў.

У адпаведнасці з рашэннем Стамбульскай нарады АБСЕ (1999), Расія абавязалася вывесці зброю і ўвесь асабісты склад з тэрыторыі ПМР яшчэ да 2001 года. Улады Малдовы неаднаразова патрабавалі вываду групы войск з тэрыторыі ПМР, а парламент Малдовы лічыць яе знаходжанне адной з асноўных пагроз нацыянальнай бяспекі краіны. У чэрвені 2018 года Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая заклікае Расію вывесці свае войскі з Прыднястроўя. МЗС Расіі назваў рэзалюцыю «прапагандысцкім ходам» і заявіў, што не збіраецца яе выконвацьПремьер-министр Молдавии потребовал вывода российских войск / «Коммерсантъ». Катэгарычна супраць вываду расійскіх войск выступаў былы прэзідэнт Малдовы Ігар ДадонДодон против вывода российских войск из Приднестровья / news.ru.

Крыніцы

Катэгорыя:Прыднястроўе Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:Расійская ваенная прысутнасць за мяжой