Уладзімір Іванавіч Корбан (, , , Віцебская вобласць — ) — беларускі літаратар, байкапісец. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970).
Біяграфічныя звесткі Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Оршы. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў ЛідзеПамяць: Ліда. Лідскі р-н (2004). З 1952 года працаваў у часопісе «Вожык», з 1967 — галоўны рэдактар.
Творчасць Друкаваўся з 1946. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям’янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды» (абедзве 1963), «Суседні двор» (1967) і інш. Яго творы вылучаюцца акгуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова, Л. Украінкі, С. Алейніка, Т. Масэнкі і інш.
Прэміі і ўзнагароды Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».
Памяць У Барані ў сярэдняй школе № 15 створаны літаратурны музей імя Корбана, адна з вуліц горада названа ягоным імем, у мясцовым скверы ўстаноўлены памятны знак, пасаджана алея з манчжурскага арэха, праводзіцца літаратурны конкурс, з 1980 гарадская бібліятэка-філіял № 7 носіць імя байкапісца. У Оршы і Барані ўстаноўлены памятныя дошкі ў гонар літаратара.
Выбраная бібліяграфія Шклянка чаю: Выбраше. Мн., 1970. Выбранае. Мн., 1976. Дзядзькава крыўда: Апавяданні, гумарэскі, турысцкія замалёўкі. Мн., 1982. Не на сваім месцы: Байкі. Мн., 1990.
Крыніцы
Літаратура Казека Я. Няходжанай дарогай. — Мн., 1973. — С. 121—150. Корбан Уладзімір Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 374. Корбан Уладзімір Іванавіч // — С. 417.
Спасылкі
Катэгорыя:Байкапісцы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Гумарысты Беларусі Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны