Суста́ў або сінавія́льнае злучэ́нне, таксама дыартро́з, сучляне́нне () — рухомае злучэнне касцей шкілета пазваночных жывёл і чалавека, з дапамогай якога ажыццяўляюцца розныя рухі. Для сустава характэрна наяўнасць вузкай сустаўнай поласці паміж злучаемымі элементамі. Яна абмежавана сустаўнай капсулай, якая складаецца з унутранай сінавіяльнай мембраны і вонкавай фібрознай мембраны.

Сустаўныя паверхні касцей раздзелены сустаўнай поласцю, у якой знаходзіцца невялікая колькасць сінавіяльнай вадкасці. У месцы злучэння паверхні касцей пакрытыя гладкім гіялінавым сустаўным храстком, які перашкаджае іх непасрэднаму кантакту. Сустаўны храсток таксама амартызуе штуршкі пры руху і робіць рух больш эластычным.

Будова Сустаў акружаны сустаўнай капсулай, або сустаўнай сумкай, якая герметычна замыкае сустаўную поласць. Звязкі ўмацоўваюць суставы і накіроўваюць іх рух. Аб'ём магчымых рухаў абмяжоўваецца формай сустава, выступамі касцей, нацяжэннем сустаўнай капсулы і звязак.

Паводле колькасці сустаўных паверхняў адрозніваюць простыя, складаныя, комплексныя і камбінаваныя суставы.

Паводле характару руху суставы падзяляюць на: аднавосевыя — рух адбываецца вакол адной восі; двухвосевыя; трохвосевыя і шматвосевыя.

Пашкоджанні і захворванні Да пашкоджанняў і захворванняў суставаў адносяцца артрыты, артрозы і вывіхі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Суставы