Курганны могільнік, каменныя магілы (IX—XI стагоддзі) — археалагічны помнік, за 2,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Малявічы (Вілейскі раён), на правым беразе Віліі.

Апісанне

Каля 20 насыпаў некалі займалі паўночную і паўночна-ўсходнюю частку могілак, справа ад дарогі на Альхоўку (Вілейскі раён), злева пры дарозе на Уладыкі. Мясцовая назва Паганскія Могілкі. Дыяметр іх быў 3,5-6 м, вышыня 0,4-0,9 м. У час інвентарызацыі курганы не выяўлены. Хутчэй за ўсё яны знішчаны сучаснымі магіламі, некаторыя з іх вельмі зараслі і цяпер не бачны.

Больш за 50 каменных магіл з круглымі або авальнымі каменнымі вымасткамі або абкладзеных камянямі па перыметры.

Вядомы з канца XIX ст., абследавалі ў 1980 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1985 годзе Я. Г. Звяруга.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Малявічы (Вілейскі раён) Катэгорыя:Курганныя могільнікі Вілейскага раёна