Лельчыцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Лельчыцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Лельчыцаў, на вуліцы Савецкай, 42.

Структура У структуру Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел эканомікі; Аддзел адукацыі; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Фінансавы аддзел; Юрыдычны сектар; Сектар культуры; Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Сектар спорту і турызму; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 3 кастрычніка 2022 — Сяргей Віктаравіч Дылюк.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Лельчыцаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Лельчыцкі раён