Уільям Стэнлі Мервін (; ,  — ) — амерыканскі паэт і перакладчык. Адзін з самых уплывовых паэтаў ЗША канца XX стагоддзя.

Біяграфія Нарадзіўся і вырас у Нью-Ёрку. Сын пратэстанцкага святара. Выпускнік Прынстанскага ўніверсітэта. У маладосці шмат перакладаў — і прозу, і паэзію. Працаваў як перакладчык з іспанскай, французскай і латыні.

Сярод розных паэтаў, якіх ён пераклаў, — Восіп Мандэльштам і Пабла Неруда.

У 1960-х гадах набыў вядомасць як аўтар антываенных вершаў. Пазней звярнуўся да міфалагічных тэмаў, распрацаваў унікальную просаду, пісаў вершы, якія характарызуюцца ўскосным стылем апавядання і адсутнасцю пунктуацыі.

Жыў у розных краінах свету, у канцы 1970-х гадоў пераехаў на Гаваі, дзе пражыў да канца свайго жыцця, займаючыся, акрамя літаратурнай працы, праблемамі экалогіі.

Мервін атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку Пулітцэраўскую прэмію ў галіне паэзіі (двойчы: у 1971 і 2009 гадах), прэмію Танінга, адну з самых высокіх узнагарод Акадэміі амерыканскіх паэтаў, а таксама «Залаты вянок» (1990). Паэт-лаўрэат ЗША (2010).

Катэгорыя:Паэты ЗША