Асацыя́цыя прадпрые́мстваў — добраахвотнае аб'яднанне самастойных прадпрыемстваў, створанае для сумеснага ажыццяўлення пэўных функцый гаспадарчай дзейнасці і сацыяльнага развіцця на аснове аб'яднання сваіх сродкаў.
Асноўныя прынцыпы Членамі асацыяцыі могуць быць прадпрыемствы розных форм уласнасці. Уступаючы ў асацыяцыю, яны захоўваюць гаспадарчую самастойнасць, права юрыдычнай асобы і не мяняюць сваёй формы ўласнасці.
Для кіравання асацыяцыяй ствараюцца выканаўчыя органы і апарат. Звычайна асацыяцыя не з'яўляецца вышэйстаячым органам у адносінах да прадпрыемстваў-членаў, а выконвае толькі тыя функцыі і паўнамоцтвы, якія ёй добраахвотна перадаюць гэтыя прадпрыемствы.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны Катэгорыя:Прадпрыемствы Катэгорыя:Аб'яднанні прадпрыемстваў