Святлана Лаўрэнцьеўна Лясу́н (нар. , в. Рыжкаўка, Быхаўскі раён) — беларуская баяністка, педагог. Заслужаная артыстка Беларусі (1987).

Біяграфія Скончыла Беларускую кансерваторыю (1974, клас М. Селенава). Лаўрэат І Рэспубліканскага (Мінск) і V Усесаюзнага (Масква) конкурсаў артыстаў эстрады (абодва 1974). З 1976 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. З 1980 года салістка і канцэртмайстар групы баянаў Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча.

Яе творчасці характэрны віртуознасць, эмацыянальнасць, своеасаблівая інтэрпрэтацыя твораў розных эпох, стыляў і жанраў. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў Р. Шчадрына (фінал 1-га фартэпіяннага канцэрта), А. Мдывані, А. Клеванца, Э. Наско, С. Хвашчынскага, твораў малой формы Я. Глебава, В. Малых, А. Рашчынскага, М. Сіраты, у т.л. напісаных спецыяльна для яе. Выступае ў складзе дуэта і трыа баяністаў. Запісала на Беларускім радыё праграмы апрацовак для баяна беларускай і рускай народнай музыкі, творы музычнай класікі.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах i падзеях

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР