Белару́скае тавары́ства «Ве́ды» — рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае, навукова-асветніцкае аб’яднанне ў Беларусі. Галоўны офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе праспект Незалежнасці, 44.

Гісторыя Заснавана 29 сакавіка 1948 года ў Мінску як рэспубліканскае аддзяленне Усесаюзнага таварыства па пашырэнні палітычных і навуковых ведаў. З 1963 года — таварыства «Веды» ў складзе Усесаюзнага таварыства «Веды». У савецкі час лектарам таварыства працаваў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, першы прэзідэнт Беларусі. З 1991 года арганізацыя мае назву Беларускае таварыства «Веды».

1 кастрычніка 2007 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таварыству быў нададзены статус рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання. Як адзначалася, новы статус даў магчымасць таварыству ўзаемадзейнічаць з органамі ўлады ў правядзенні асветніцкай работы і інфармаванні насельніцтва.

Таварыства з’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі «Веды» з 1991 года.

Дзейнасць і мэты Таварыства аб’ядноўвае вучоных, выкладчыкаў, спецыялістаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Мэтай з’яўляецца садзейнічанне прафесійна-эканамічнай, прававой, палітычнай, экалагічнай адукацыі насельніцтва, развіццю духоўнай культуры, а таксама інфармаванне па пытаннях дэмакратычных пераўтварэнняў, дзейнасці цэнтральных і мясцовых органаў улады і кіравання.

Арганізацыя праводзіць лекцыі, канферэнцыі, «круглыя» сталы, арганізуе курсы, школы прафесійнай падрыхтоўкі і лекторыі. Дзейнічаюць рэспубліканскія, абласныя, гарадскія і раённыя арганізацыі таварыства.

Эмблема Эмблема РДГА «Беларускае таварыства „Веды“» зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры года, нумар рэгістрацыі В-667. Эмблема ўяўляе сабой зямны шар, на які накладзены палаючы факел і разгорнутая кніга.

Старшыні праўлення 2001 — ? — Васіль Стражаў ? — Генадзь Пальчык ? — 2021 — Валерый Барадзеня 2021—2025 — Вадзім Гігін з 2025 — Аляксей Аўдонін

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Грамадскія аб’яднанні і рухі Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Беларусі Катэгорыя:Асвета Катэгорыя:1948 год у Беларусі