Павел Уладзіміравіч Грыдзюшка () — беларускі юрыст. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2025). Палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1979 годзе.

У 2000 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у 2004 годзе — ад’юнктуру навукова-педагагічнага факультэта Акадэміі МУС. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэорыя і практыка прымянення іншых мер крымінальна-працэсуальнага прымусу»Теория и практика применения иных мер уголовно-процессуального принуждения: диссертация на соискание ученой степени кандидата юридических наук: защищена 17.09.04: утверждена 24.11.04: 12.00.09 / Гридюшко Павел Владимирович.

Працаваў следчым, старшым следчым у Фрунзенскім РУУС г. Мінска. Пасля заканчэння ад’юнктуры праходзіў службу на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага працэсу, у 2006—2016 гадах — намесніка начальніка кафедры расследавання злачынстваў Акадэміі МУС. Узначальваў кафедру крымінальнага працэсу са жніўня 2016 года.

З сакавіка 2021 года па 19 снежня 2025 года працаваў намеснікам начальніка Акадэміі МУС па навуковай працы.

19 снежня 2025 года абраны суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі БеларусьИсторическое решение: ВНС впервые избрал судей Верховного и Конституционного судов.

Навуковая дзейнасць Аўтар шматлікіх прац па актуальных праблемах крымінальнага працэсу, арганізацыі расследавання злачынстваў. Суаўтар Навукова-практычнага каментара да Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Істотную ўвагу ўдзяляе разгляду пытанняў выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у расследаванні злачынстваў, тэарэтычнаму асэнсаванню праблем дыферэнцыяцыі крымінальна-працэсуальнай формы.

Бібліяграфія Гридюшко, Павел Владимирович. Методика расследования уголовных дел о расспространении порнографических материалов с использованием компьютерной техники в сети Интернет, локальных сетях : пособие для обуч. в учреждениях высш. образования МВД РБ по спец. 1-24 01 02 «Правоведение» / П. В. Гридюшко, И. Г. Мухин ; УО «Академия МВД РБ». — Минск : Академия МВД, 2014. — 42 с. ; 21х14 см.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» І ступені (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2020 года № 305 «Аб узнагароджанні».

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь