Аге́нцтва «Мінск-Наві́ны» () — дзяржаўны медыяхолдынг Мінска, створаны па рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 22 сакавіка 2001 года. З’яўляецца першай у Беларусі медыягрупай, якая аб’яднала друкаваныя і электронныя СМІ. Офіс размяшчаецца па адрасе Калінінградскі завулак, 20а.
Структура У структуру холдынга ўваходзяць: Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» і інтэрнэт-партал minsknews.by. Даменнае імя minsknews.by было зарэгістравана 19 верасня 2008 года. Газета «Мінскі кур'ер». З’яўляецца правапераемнікам аднайменнай газеты, якая выдавалася ў 1908 годзе. Адноўленая газета ў складзе агенцтва пачала выходзіць 6 красавіка 2001 года. Газета «Вечерний Минск». Заснавана ў 1967 годзе, у склад агенцтва «Мінск-Навіны» ўвайшла 20 красавіка 2010 года. Часопіс для дзяцей «Качели». Далучыўся да холдынга ў 2010 годзе. Радыё-Мінск. Пачало вяшчанне 1 сакавіка 2004 года. Працуе на частаце 92,4 FM у Мінску, а таксама ў абласных цэнтрах.
Іншыя праекты У снежні 2021 года ў холдынгу быў створаны аддзел мультымедыйных праектаў для вытворчасці відэакантэнту. Пасля падзей 2020 года быў створаны аддзел палітычных аглядальнікаў і запушчаны крос-медыйны праект «Вечерний политический канал».
Кіраўніцтва (на 2025 год) Генеральны дырэктар — Андрэй Крывашэеў. Першы намеснік генеральнага дырэктара — Андрэй Бас. Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар «Радыё-Мінск» — Дзмітрый Партон. Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур’ер» — Кірыл Казакоў. Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» — Вячаслаў Бялуга. Галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» — Юлія Дзянішчык. Галоўны рэдактар часопіса «Качели» — Таццяна Гуляева.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Медыякампаніі Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Інфармацыйныя агенцтвы Беларусі Катэгорыя:2001 год у Мінску Катэгорыя:Мінск-Навіны